Акция «Первое слово – мама»
Акция "Обелиск"
Районный этап республиканского конкурса игровых программ ...
Акция «Тепло души мы дарим вам…»
Акция Марафон единства
Патриотический проект "Сирень Победы - Сад Мира" (закладка...
Республиканская акция «Сад надежды»

Меню сайта

izobrazhenie viber 2024 04 08 15 14 59 955
banners 6
 

Ссылка на видеоролик: https://drive.google.com/file/d/1hsLZKW3_8M3q_JylMtfq2TZgZpm1V4PV/view?usp=share_link

Ссылка на документ: "Гонар краю майго"

Ссылка на буклет: https://drive.google.com/file/d/1R5pZPQCMrXnProbFLqJhUJXd141pZ3Vq/view?usp=drive_link

Карта беларуси12 Карта removebg preview

Дадатак да карты Глыбоцкага раёна:

1. Падсвілле 17. Псуя
2. Галубічы 18. Свіла
3. Малыя Давыдкі 19. Скрабянец
4. Вялікія Давыдкі 20. Азярцы
5. Пунькі 21. Крывічы
6. Ліпляні 22. Дубаўшчына
7. Перадолы 23. Загор'е
8. Вострава 24. Залессе
9. Латышы 25. Антаполле
10. Касавінка 26. Вялец
11. Шо 27. Лаўрынаўка
12. Пліса 28. Ластавічы
13. Прошкава 29. Мнюта
14. Юркава 30. Задарожжа
15. Зябкі 31. Ліпава
16. Празарокі  

 

  • Конкурс даследчых работ “Славутыя людзі зямлі беларускай” 3 месца (вобласць), дыплом лаўрэата (рэспубліка).
  • Конкурс даследчых работ “Скарбонка краязнаўчых адкрыццяў” 3 месца (вобласць).
  • Конкурс музеяў баявой славы «Их подвиг мы в сердце храним» у рамках акцыі «Великой Победе – 75», дыплом абласнога кіравання адукацыі.
  • Конкурс юных экскурсаводаў музеяў установы адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», дыплом 3 ступені (вобласць).
  • Публікацыя ў “Краязнаўчай газеце” “Роля школьнага краязнаўчага музея ў даследчай дзейнасці вучняў”, артыкул “Вечны вандроўнік глыбоцкага краю”
  • Конкурс творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці (Нацыянальная акадэмія навук), 1,2,3 месца.
  • Рэспубліканскі конкурс “Славутыя роды краю майго”, дыплом лаўрэата рэспубліка.
  • Абласны конкурс юных экскурсаводаў, 2 месца, дыплом абласнога кіравання адукацыі.

Тэма экскурсійнага маршрута “Праваслаўныя святыні падсвільскага краю” выбрана невыпадкова. На сучасным этапе шмат увагі ўдзяляецца духоўнаму выхаванню падрастаючага пакалення, бо  духоўнае выхаванне – гэта адна з састаўных частак грамадзянскага выхавання.

 Гэта тэма распрацоўвалася і даследавалася даўно, бо ўсе матэрыялы па гісторыі адной са старажытных  царкваў нашага краю згарэлі пад час  пажараў.

У красавіку 2014 года  даследчая праца «Влияние православия на мировоззрение жителей подсвильского края» атрымала дыплом другой ступені на абласным конкурсе. Паколькі тэарэтычны матэрыл быў гатовы, то краязнаўчы музей распрацаваў экскурсійны маршрут.

НІТКА МАРШРУТА

1.     Свільскае гарадзішча.

2.     Месца былой царквы ў в. Свіла -2.

3.     Кладбішча ў в. Свіла – 2.

4.     Царква Георгія Пабеданосца ў г. п. Падсвілле.

- Добры дзень! Я, Сівіцкая Ганна, экскурсавод краязнаўчага музея Падсвільскай сярэдняй школы, пазнаёмлю Вас з праваслаўнымі святынямі нашага гарацкога пасёлка Падсвілле. Але, перш чым я пачну гаворку пра духоўныя святыні, я хачу Вас пазнаёміць з гісторыяй паходжання назвы нашага пасёлка і першымі жыхарамі нашага краю.

 Пасёлак Падсвілле даволі малады, афіцыйнай датай заснавання пасёлка сёння лічыцца 1924 год. Але калі зазірнуць у гісторыю нашага края і задацца пытаннем: “А калі ўпершыню з’явіліся жыхары на нашых землях?”, то адказ мы можам знайсці ля самых вытокаў гісторыі пасялення людзей на беларускіх землях. Першыя жыхары ў нашых краях пасяліліся ля вёскі Свіла, той самай вёскі, ад назвы якой і паходзіць назва нашага пасёлка ПАДСВІЛЛЕ, гэта значыць пасёлак пад Свілам.

Менавіта мы з вамі зараз і знаходзімся на месцы пасялення першых жыхароў, на Свільскім гарадзішчы. - 01

Пляцоўка гарадзішча роўная, авальная ў плане даўжынёй 100 метраў і шырынёй 80 метраў. Абарончая сістэма складаецца з трох высокіх кальцавых валоў і двух глыбокіх равоў. Пляцоўка і схілы помніка зараслі лесам і хмызняком. Помнік выявіў у 1893 г. Ф. В. Пакроўскі.

У 1974 годзе А. Р. Мітрафанаў абследаваў 168 м2 плошчы. На культурным пласце  выяўлены два грунтовыя пахаванні па абраду трупаспалення. Гэта пакуль першы выпадак крывіцкага пахавання бескурганнага насыпу.  У адным пахаванні былі абломкі гаршкоў, два драцяныя скроневыя кальцы і  наканечнік стралы. Побач з пахаваннем – гаспадарчая яма, у якой знойдзена перапаленае збожжа, фрагменты двух гаршкоў і адзін цэлы, у якім таксама было збожжа. Азімае жыта з’яўляецца самым раннім сведчаннем (9стагоддзе) існавання гэтай культуры на Беларусі. Комплекс асноўных рэчаў гарадзішча датуецца 9 – пач.10 стагоддзя. Але наяўнасць банцараўскіх матэрыялаў сведчаць пра тое, што  гарадзішча   Свіла – 1 заснавана балцкімі плямёнамі, а пазней ператворана крывічамі ў апорны пункт пры асваенні новых зямель у Падзвінні.

-  У народзе гарадзішча называюць Замкавай гарой. Захавалася легенда аб Замкавай гары.

У замку жылі дзвеі прыгажуні – княжны: адна старэйшая Марыя, якую бацька ласкава называў Манюціцай і малодшая Люцыя (Люціца). Здарылася неспадзяванае: Марыя пакахала сына рыбака, статнага юнака, якога часта сустракала на беразе возера, той дастаўляў у замак рыбу да княжацкага стала. Сям’я рыбака жыла на беразе, што пясчаным клінам уразаўся ў возера. (Зараз гэтыя мясціны называюць Кужэльнікам).

Не мог князь змірыцца з выбарам дачкі. У адну з цёмных начэй, калі Марыя пайшла на спатканне з любым, вартаўнікі схапілі юнака і больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час знікла і Марыя. Хадзілі чуткі, што хтосьці бачыў, як дзяўчына кінулася ў возера. Доўга шукала і гукала сястру сваю любую малодшая Люцыя, але дарэмна. Ніхто не ведаў, што здарылася з Люцыяй, але і яе не стала ў замку.

Мінуў час. Не стала замка. Дрымучы лес вырас на Замкавай гары, а гісторыя замка засталася ў назве рэчак. Адна рэчка Манюціца (Мнюціца) ціха выцякае з возера на прастор лугоў і палеткаў, нібыта хоча паведаць свету аб нечым патаемным і сумотным, аб трагічным лёсе кахання. А другая рэчка, Люціца, упадае ў возера, нібыта імкнецца ў ім штосьці адшукаць, як шукала калісьці малодшая княжна сваю старэйшую сястру.

Зараз мы з вамі направімся ў вёску Свіла, дзе пачынаюцца карані духоўнасці нашага краю.

Першае ўпамінанне пра вёску Свіла было знойдзена ў грамаце ад 4 верасня 1493 года, паводле якой кароль і вялікі князь Аляксандр пацвердзіў дарэнне дарэнне сяла Свіла полацкім баярам Сянковічам. 

У 1745 годзе тут была пабудавана драўляная уніяцкая царква Прэабражэння Гасподняга, якая прастаяла да пачатку 60 – х гадоў  XXстагоддзя, а 19 студзеня  1964 года яна згарэла.

Старажыл вёскі Свіла Віктар Фёдаравіч Рэдзька, 1924 г. нр., паведамляў карэспандэнту газеты “Вольнае Глыбокае”: “Мой бацька, які пражыў 105 гадоў, мне апавядаў, што наша царква колісь была ўніяцкай. На пачатку XX стагоддзя тут быў арган: адзін тыдзень маліліся каталікі, другі – праваслаўныя. Царква тады была драўляная. У 1914 годзе, у час Першай сусветнай вайны, у храм патрапіў нямецкі снарад і царква згарэла дашчэнту. Доўгі час храма не аднаўлялі. Было часовае збудаванне, у якім адбывалася набажэнства. Нашаму бацюшку прапаноўвалі пабудаваць цагляную царкву за дзяржаўны кошт, але ён ад гэтай прапановы адмовіўся. За будаўніцва царквы ўзяліся ў 1936 годзе”. У тым жа артыкуле аўтар расказвае і пра інтэрв’ю з жытаркай вёскі Свіла Валянцінай Іванаўнай Заяц: “Памятаю добра айца Стосуя. Ён служыў у нашай царкве пад час апошняй вайны. Вельмі добры быў чалавек. Ведаў нямецкую мову, дзякуючы гэтаму, шмат людзей выратаваў ад смерці. Яго вялікі дом, які меў 9 пакояў, і цяпер стаіць за колішняй царквой. Ён з матушкай вырошчваў каля хаты шмат розных кветак. Потым яго перавялі служыць у Глыбокае, там ён і памёр, пахаваны ў Глыбокім. Памятаю прозвішчы бацюшкаў, якія служылі пасля, Скабей і Струкоўскі”.

    - 02

 

Вось мы з вамі знаходзімся на тым месцы, дзе стаяла праваслаўная царква. Зараз тут пастаўлены крыж, дзе некалькі разоў у год адбываюцца малебны з бацюшкам.

 

Непадалёк ад царквы пахаваны бацюшка Струкоўскі. 

І яшчэ цікавы экспанат – гэта каменны крыж. Мы зрабілі яго замер,каб праз некалькі гадоў удакладніць што з ім адбываецца, ці то ён хаваецца ў зямлю, ці то расце з зямлі.

Дзякуючы Язэпу Нарцызавічу Драздовічу, мы маем мастацкі выгляд царквы. Паглядзіце,  калі ласка.

Вясной 2014 года ў абласной бібліятэцы ўдалося знайсці цікавыя дакументы яшчэ пра адну праваслаўную святыню нашага края – гэта кладбішчанская царква, якая была пабудавана ў 1858 годзе. Ніхто са старажылаў не памятае пра гэтую царкву, але Леднік Алена Назараўна, 1924 г. н., расказала, што пасля вайна на кладбішчы была каплічка, якую ў 70-я гады мінулага стагоддзя разабралі. Зараз мы вам пакажам фундамент той капліцы, напэўна раней гэта і была кладбішчанская царква.

Амаль 30 год наш пасёлак заставаўся без праваслаўнага храма.

У 1995 годзе будынак былой дзіцячай музычнай школы быў перабудаваны пад праваслаўны храм. Прыкладна так ён выглядаў.

Праз два гады ў храме адбыўся пажар, храм перабудавалі зноў. Вось перад вамі сучасны выгляд храм Георгія Пабеданосца ў Падсвіллі.

Двухсхільны дах, завершаны цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны аконнымі праёмамі. Храм аздоблены вертыкальнай шалёўкай ад падмурка да даху.

Пры храме дзейнічае нядзельная дзіцячая школа.

Дзякую за ўвагу. Прыязджайце да нас і мы пазнаёмім Вас з іншымі цікавымі старонкамі гісторыі нашага пасёлка.

 

 

 “Краязнаўчы музей”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Падсвільская сярэдняя школа

Глыбоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова”

211797 Віцебская вобласць,  Глыбоцкі раён, г.п. Падсвілле, вул. Савецкая, д.47,    Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Комплексны (краязнаўчы)

https://podsville.rooglub.gov.by/shkolnyj-muzej/po-zalam-kraevedcheskogo-muzeya

1 кастрычніка 1988 года быў адкрыты музей-пакой народнай мастацкай творчасці, прыўрочаны да 100-годдзя са дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Заснавальнікам музея быў настаўнік гісторыі Папкоў Валерый Якаўлевіч. Афармленнем музея займаўся майстар разьбы па дрэве Мікалай Калакольцаў.

Усяго ў музеі налічваецца 592 музейныя прадметы.

Асноўны фонд складаецца з 328 музейных прадметаў, дапаможны – 264.

Раздзелы музея:

  1. Яго жыццё – вечная вандроўка (Язэп Драздовіч).
  2. Этнаграфічны куток.
  3. Падсвільская даўніна.
  4. Ішла вайна народная ( падраздзелы: Партызанскі рух на Галубіцкай пушчы. Генацыд насельніцтва Глыбоцкага народа. Мемарыялізацыя памяці ахвярам вайны).
  5. З мінулага ў сучаснае (Гісторыя пасёлка Падсвілле).
  6. Гісторыя Падсвільскай школы.

Найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца:

  • карціны Язэпа Драздовіча “Свільская царква” і “Зачараваны замак”;
  • дываны “З раніцай”, “З новаю дарогай”, “У свеце жывёл”, “Дзве дзяўчыны на мастку”, “Анёлак”,
  • палатно з надпісам даты нараджэння Язэпа Драздовіча,
  • партрэт мастака;
  • карта еўрапейскай часткі Расіі 1866 г.;
  • фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1944-1945 гадоў;

Ганаровае месца ў музеі належыць экспазіцыі “Яго жыццё –вечная вандроўка”, якая прысвечана жыццю і дзейнасці нашага земляка, вядомага мастака, этнографа, археолага, літаратара, даследчыка космасу Язэпа Драздовіча. Да экспазіцыі належаць “зачараваныя крэслы дзядзькі Язэпа Пабываць на радзіме мастака ў Пуньках, наведаць магілу Я.Драздовіча можна па экскурсійным маршруце “На паклон да дзядзькі Язэпа”.

Што такое “мялка”, дзе выкарыстоўвалі “часала”, чым прасавалі адзенне – з побытам нашых продкаў пазнаёміць экспазіцыя ”Этнаграфічны куток“.

Экспазіцыя “Падсвільская даўніна” знаёміць са старажытным гарадзішчам каля вёскі Свіла, якое датуецца 9 стагоддзем і адносіцца да крывічанскага апорнага пункта, які ўзнік пры асваенні новых зямель.

Экспазіцыя “Ішла вайна народная” складаецца з трох раздзелаў: “Партызанскія брыгады”, дзе прадстаўлена інфармацыя аб партызанскім руху на тэрыторыі Галубіцкай пушчы; раздзел “Генацыд насельніцтва Глыбоцкага раёна” знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Глыбоцкага гета, з лагерам смерці ў Беразвеччы (шталаг №351), з удзельніцай Нюнбергскага працэсу Самсонавай Кацярынай Максімаўнай; раздзел  “Мемарыялізацыя памяці ахвярам вайны” расказвае аб захаваннях, помніках, абелісках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Падсвільскага, Галубіцкага сельсаветаў і Галубіцкай пушчы. Прапануем экскурсійны маршрут “Дарогамі мужнасці і славы па Галубіцкай пушчы”.

Як выглядаў пасёлак у сярэдзіне XX стагоддзя і які цяпер – аб гэтым раскажа экспазіцыя “З мінулага ў сучаснае”. Дадаткам да гэтай экспазіцыі з’яўляецца правядзенне часовай выставы “Галерэя старых фотаздымкаў”.

Экспазіцыя “Гісторыя Падсвільскай школы” мае даволі змястоўныя матэрыялы па гісторыі школы і развіцці адукацыі на тэрыторыі Падсвільскага сельсавета, якія выкарыстоўваюцца як часовыя экспазіцыйныя выставы для правядзення экскурсій па летапісе нашай  установы адукацы.

изображение viber 2023 09 12 10 34 24 178 изображение viber 2023 09 12 10 34 33 275

изображение viber 2023 09 12 10 34 24 968 изображение viber 2023 09 12 10 34 30 994

изображение viber 2023 09 12 10 34 32 194

DSCN6654 новый размер DSCN6655 новый размер

DSCN6658 новый размер DSCN6659 новый размер

DSCN6660 новый размер DSCN6657 новый размер

Безымянный3 Безымянный4

ХАРАКТАРЫСТЫКА

краязнаўчага музея ДУА "Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна"

Школьны краязнаўчы музей быў заснаваны 1верасня 1988 года. Першапачаткова музей значыўся як пакой народнай мастацкай творчасці. Заснавальнікам музея быў настаўнік гісторыі Папкоў Валерый Якаўлевіч. Перайменаваны ў краязнаўчы 4 студзеня 2010 года. З 1994 года музей узначальвала настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі Сауліч Людміла Іванаўна. З 2016 года - Пасюк Таццяна Іосіфаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі.

Асветніцкая дзейнасць музея накіравана на дзіцячую аудыторыю. Музейныя матэрыялы ўключаюцца ў навучальны працэс праз урокі-экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны, выкарыстанне музейных прадметаў у якасці дапаможнікаў на ўроках, літаратурна-музычныя кампазіціі з выкарыстаннем музейных прадметаў, самастойная падрыхтоўка дакладаў вучнямі да ўрока па заданню настаўніка, работа на базе музея навуковага аб’яднання.

Усе сабраныя матэрыялы школьнага краязнаўчага музея складаюць фонд, які падзяляецца на асноўны і дапаможны. Да асноўнага фонда нашага краязнаўчага музея адносяцца: этнаграфічныя прадметы, нумізматычныя прадметы, прадметы быту, карціны Я. Драздовіча, фотаграфічныя матэрыялы, кнігі старадрукаваныя, рукапісныя і друкаваныя дакументы, літаратурныя творы, гістарычныя карты. Да дапаможнага фонду адносяцца: фотакопіі, ксеракопіі дакументаў. У музеі забяспечаны ўлік музейнага фонду, які фіксуецца ў спецыяльных кнігах асноўнага і дапаможнага фонда. Усе паступіўшыя ў краязнаўчы музей матэрыялы праходзяць актаванне на пастаяннае ці часовае захоўванне. Музей мае хранілішча, дзе захоўваюцца не выстаўленыя экспанаты. Зала музея не мае доступа сонечнага свету, што спрыяе захоўванню музейных экспанатаў.

Экспазіцыя музея складаецца з некалькі раздзелаў:

·Гісторыя пасёлка Падсвілле;

·Гісторыя Падсвільскай школы;

·Жыццёвы і творчы шлях Язэпа Нарцызавіча Драздовіча;

·Этнаграфічны куток.

Кожны экспанат суправаджаецца этыкеткай. Музейныя вітрыны закрыты аргшклом.

У краязнаўчым музеі праводзяцца абзорныя і тэматычныя экскурсіі. У залежнасці ад пастаўленых мэт экскурсіі бываюць адукацыйныя, урокі-экскурсіі, экскурсіі-інфармацыйныя гадзіны. Экскурсіі праводзяцца па пастаяннай экспазіціі, экскурсіі-падарожжы па гістарычных мясцінах пасёлка. У залежнасці ад складу ўдзельнікаў экскурсіі арганізоўваюцца разнаўзроўневыя  для дзяцей, для дарослых, для мясцовых жыхароў, для турыстаў, для адзіночных наведвальнікаў.

На базе музея арганізавана навукова-даследчая работа. Даследчая работа на тэму “Лёс настаўнікаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны” (Лёс дырэктара Падсвільскай школы Лісічонка Міхаіла Цярэнцевіча) атрымала на абласным конкурсе дыплом I ступені. Ідзе работа над даследчай працай па гісторыіі Пліскага дзіцячага дома, а таксама ствраецца ўдакладнены летапіс г.п. Падсвілле.

краеведческий музей Подсвилье1

краеведческий музей Подсвилье