Информация о музее
- Категория: Школьный музей
“Краязнаўчы музей”
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Падсвільская сярэдняя школа
Глыбоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова”
211797 Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г.п. Падсвілле, вул. Савецкая, д.47,
Комплексны (краязнаўчы)
https://podsville.rooglub.gov.by/shkolnyj-muzej/po-zalam-kraevedcheskogo-muzeya
1 кастрычніка 1988 года быў адкрыты музей-пакой народнай мастацкай творчасці, прыўрочаны да 100-годдзя са дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Заснавальнікам музея быў настаўнік гісторыі Папкоў Валерый Якаўлевіч. Афармленнем музея займаўся майстар разьбы па дрэве Мікалай Калакольцаў.
Усяго ў музеі налічваецца 592 музейныя прадметы.
Асноўны фонд складаецца з 328 музейных прадметаў, дапаможны – 264.
Раздзелы музея:
- Яго жыццё – вечная вандроўка (Язэп Драздовіч).
- Этнаграфічны куток.
- Падсвільская даўніна.
- Ішла вайна народная ( падраздзелы: Партызанскі рух на Галубіцкай пушчы. Генацыд насельніцтва Глыбоцкага народа. Мемарыялізацыя памяці ахвярам вайны).
- З мінулага ў сучаснае (Гісторыя пасёлка Падсвілле).
- Гісторыя Падсвільскай школы.
Найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца:
- карціны Язэпа Драздовіча “Свільская царква” і “Зачараваны замак”;
- дываны “З раніцай”, “З новаю дарогай”, “У свеце жывёл”, “Дзве дзяўчыны на мастку”, “Анёлак”,
- палатно з надпісам даты нараджэння Язэпа Драздовіча,
- партрэт мастака;
- карта еўрапейскай часткі Расіі 1866 г.;
- фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1944-1945 гадоў;
Ганаровае месца ў музеі належыць экспазіцыі “Яго жыццё –вечная вандроўка”, якая прысвечана жыццю і дзейнасці нашага земляка, вядомага мастака, этнографа, археолага, літаратара, даследчыка космасу Язэпа Драздовіча. Да экспазіцыі належаць “зачараваныя крэслы дзядзькі Язэпа Пабываць на радзіме мастака ў Пуньках, наведаць магілу Я.Драздовіча можна па экскурсійным маршруце “На паклон да дзядзькі Язэпа”.
Што такое “мялка”, дзе выкарыстоўвалі “часала”, чым прасавалі адзенне – з побытам нашых продкаў пазнаёміць экспазіцыя ”Этнаграфічны куток“.
Экспазіцыя “Падсвільская даўніна” знаёміць са старажытным гарадзішчам каля вёскі Свіла, якое датуецца 9 стагоддзем і адносіцца да крывічанскага апорнага пункта, які ўзнік пры асваенні новых зямель.
Экспазіцыя “Ішла вайна народная” складаецца з трох раздзелаў: “Партызанскія брыгады”, дзе прадстаўлена інфармацыя аб партызанскім руху на тэрыторыі Галубіцкай пушчы; раздзел “Генацыд насельніцтва Глыбоцкага раёна” знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Глыбоцкага гета, з лагерам смерці ў Беразвеччы (шталаг №351), з удзельніцай Нюнбергскага працэсу Самсонавай Кацярынай Максімаўнай; раздзел “Мемарыялізацыя памяці ахвярам вайны” расказвае аб захаваннях, помніках, абелісках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Падсвільскага, Галубіцкага сельсаветаў і Галубіцкай пушчы. Прапануем экскурсійны маршрут “Дарогамі мужнасці і славы па Галубіцкай пушчы”.
Як выглядаў пасёлак у сярэдзіне XX стагоддзя і які цяпер – аб гэтым раскажа экспазіцыя “З мінулага ў сучаснае”. Дадаткам да гэтай экспазіцыі з’яўляецца правядзенне часовай выставы “Галерэя старых фотаздымкаў”.
Экспазіцыя “Гісторыя Падсвільскай школы” мае даволі змястоўныя матэрыялы па гісторыі школы і развіцці адукацыі на тэрыторыі Падсвільскага сельсавета, якія выкарыстоўваюцца як часовыя экспазіцыйныя выставы для правядзення экскурсій па летапісе нашай установы адукацы.




