Трудовое лето-2026 День встреч. Открытие лагеря «Здравствуй...
Экскурсия в рамках трудовой практики в СУП Голубичи". Интересно,...
Памятка для родителей к летним каникулам
Торжественная линейка, посвященная окончанию учебных занятий
Праздник прощания с детским садом
Районный конкурс "Перспектива-2026"
Прощание с Букварём

Меню сайта

2023 god mira i sozidaniya
000075 449049 big
2023 god mira i sozidaniya
banners 6

министерство образования

pravo by

pravo by

pravo by

 Glub
brsmsite

2

Скриншот 19.10.2018 105424

sm 1

mchs

лого

Screenshot 1

Screenshot 2

Соглашение о принятии cookies

Мы используем файлы cookies, чтобы обеспечить вам наилучшую работу на нашем веб-сайте. Продолжая использовать сайт, вы даете согласие на использование файлов cookies

Соглашение

Так мы, кружкоўцы гуртка “Юныя краязнаўцы”, якім кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пасюк Таццяна Іосіфаўна, назвалі сваю экскурсію, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка Язэпа Драздовіча.

З яго біяграфіяй, карцінамі, маляванымі дыванамі мы пазнаёміліся на занятках гуртка ў нашым школьным краязнаўчым музеі.

Прысеўшы на крэслы дзядзькі Язэпа, мы рушылі ў дарогу па наступным маршруце: Падсвілле – Ліпляні – Пунькі – Перадолы – Падсвілле.

Чэсна прызнаемся, што крыху стаміліся, пакуль даехалі да Леплянь: перашкаджаў моцны вецер. Але нарэшце мы дабраліся да месца, паставілі кветкі і прыселі ў задуменні адпачыць. Непадалёку прыбіралі магілкі сваіх блізкіх жанчыны. Адна з іх падышла да нас і запыталася: “Да нашага Язэпкі завіталі?” Гэта была жыхарка вёскі Ліпляні Галіна Міхайлаўна Шанцер. Яна нам і распавядала пра дзядзьку Язэпа, бо менавіта так звалі яны яго ў дзяцінстве.

“Спачатку мы, вясковыя дзеці, пабойваліся яго, бо не ведалі, што за дзіўны чалавек з’явіўся тут. А потым прывыклі. Апрануты быў ў доўгае чорнае паліто, на галаве старая чорная шапка, за плячыма – пашытая з мешкавіны торба, а ў рукаў кій. Ён заўсёды так хадзіў. Язэп пабываў амаль у кожнай хаце: дзе дыван намалюе, дзе шафу рознымі фарбамі ўпрыгожыць, дзеткам цацку выража з дрэва. Плату амаль што не браў, што было браць?! Вельмі бедна мы тады жылі. Так і хадзіў ад вёскі да вёскі, маляваў, людзі яго кармілі, чым маглі. Памятаю, як Язэпку хавалі. Такая галота была, што нават на труну дошак не было. Загарнулі яго ў прастыню, так і пахавалі...”

Мы вельмі былі ўдзячны Галіне Міхайлаўне за аповед, бо такія сустрэчы надоўга запамінаюцца.

У Пунькі з-за моцнага ветру і дажджу мы не трапілі. Каб перачакаць непагадзь, мы заехаліся ў вёску Перадолы да дзядулі нашай аднакласніцы Мар’яна Місевіча, які таксама расказаў пра нашага земляка. Паказаў маляваны дыван, які набыў у час экскурсій клуба “Рамантык”.

Мы прыехалі дадому стомленыя, прамоклыя, але задаволеныя. Бо ўвачавідкі сутыкнуліся з гісторыяй нашай малой радзімы, якую трэба ведаць, каб сувязь паміж мінулым і сучасным не парвалася.

250918

2509181