Пясняр роднай гісторыі – Язэп Драздовіч
- Категория: Шестой школьный день
Людцы, дзякуй за хлеб,
Вы мяне шанавалі.
Я Драздовіч Язэп,
Вы пазналі?..
Я вас помню, а вы?
Успамянеце, можа…
14 кастрычніка споўнілася 129 год з Дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча, мастака, песняра роднай гісторыі, скульптара. Менавіта гэтай даце ў школьны суботні дзень была прысвечана літаратурная кампазіцыя “Пясняр роднай гісторыі – Язэп Драздовіч”. Са сцэны гучалі біяграфічныя звесткі аб гэтай вядомай асобе, вершы ў выкананні Карпенка Дар’і, Дубіны Арцёма, Талкач Паліны. Суправаджалася кампазіцыя змястоўнай і пазнавальнай прэзентацыяй, падрыхтаванай кіраўніком школьнага краязнаўчага музея Пасюк Т.І. Працягам мерапрыемства стаў конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”.