Трудовое лето-2026 День встреч. Открытие лагеря «Здравствуй...
Экскурсия в рамках трудовой практики в СУП Голубичи". Интересно,...
Памятка для родителей к летним каникулам
Торжественная линейка, посвященная окончанию учебных занятий
Праздник прощания с детским садом
Районный конкурс "Перспектива-2026"
Прощание с Букварём

Меню сайта

2023 god mira i sozidaniya
000075 449049 big
2023 god mira i sozidaniya
banners 6

министерство образования

pravo by

pravo by

pravo by

 Glub
brsmsite

2

Скриншот 19.10.2018 105424

sm 1

mchs

лого

Screenshot 1

Screenshot 2

Соглашение о принятии cookies

Мы используем файлы cookies, чтобы обеспечить вам наилучшую работу на нашем веб-сайте. Продолжая использовать сайт, вы даете согласие на использование файлов cookies

Соглашение

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня на Беларусі адзначаецца свята слова – Дзень беларускага пісьменства і друку.  Менавіта ў кнігах, у “прыгожым пісьменстве”, у словах паэтаў і мыслітеляў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца – беларускае пісьментва мае шматвяковыя традыцыі.

Сёлетняя ўрачыстасць – выключна-адметная. Яна спалучае 500-годдзе кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка.

У першую суботу верасня ў нас у школе прайшло святочнае мерапрыемства”Мова родная, гучы!”Вядучымі былі вучні 8 класа Карпенка Дар’я і Рымдзёнак Максім. “Бацькаўшчына… Радзіма… Айчына… Родны край… Старонка родная… Усім нам трэба ведаць гісторыю нашай роднай старонкі, арыентавацца ў стагоддзях і постацях, каб шанаваць імёны і подзвігі продкаў і несці подых вякоў у будучыню. Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго”, - такімі словамі звярнуліся да слухачоў.

На свяце гучалі словы пра славутага першадрукара і яго кнігі. Вучаніца 8 класа Вышадка Ірына прачытала ўрывак з кнігі “Юдзіф”. Ад імя самаго Францыска Скарына да слухачоў  звярнуўся вучань 11 класа Чарневіч Максім.

Шмат я па свеце прайшоў, шукаючы ўдачу,

Многа пабачыў.

Радзімы ж сваёй не мяняў, як нацельны крыжык,

Ад мовы сваёй не адрокся ні ў шчасці, ні ў горы.

Мэту маю і надзею, пакуту маю  і трывогу-

З літар, як з кропелек поту, збіраў я свае першадрукі

Не для цароў венцаносных, абраннікаў Бога,

А для цябе, светласэрцы мой люд чарнарукі.

Як я хацеў,

Каб ты вольнасці здолеў напіцца,

Каб пасяліў назаўсёды ў хацінах асвету,

Вокладкі кніг распахнуў- як адчыніў аканіцы-

І падзівіўся бязмежжу і мудрасці свету.

На свяце прагучалі цудоўныя песні пра нашу радзіму, пра беларускую мову ў выкананні Ані Сівіцкай, Алега Протаса, Кавалеўскай Лізы, Коўзан Насці,Кірыла Стрэльчанкі,Таразевіч Насці. А як парадавалі нашы самыя маленькія ўдзельніцы Пяткевіч Вікторыя, Талкач Каміла, Карэшкова Аліса.

Што такое наша спадчына? Гэта рукапісы і храмы, кнігі і абразы, словы і рэчы – у іх сэнс жыцця, знойдзены нашымі продкамі-творцамі.

Паклонімся ж нізка, да самай зямлі, тым, хто данёс да нас  адзін з найдаражэйшых скарбаў – жывое роднае слова ў надзеі, што мы прымем яго з удзячнасцю і перададзім сваім дзецям, унукам, праўнукам.