#СТИХИ_О_ПОБЕДЕ🔻#80_лет_Победы
«Территория детства». Минская область
График проведения «Родительских Несобраний»
Третья республиканская молодежная ярмарка вакансий
УРОВЕНЬ САМОСТОЯТЕЛЬНОСТИ, К КОТОРОМУ СЛОЖНО БЫТЬ ГОТОВЫМ В 17 ЛЕТ
Единый день инспектора ИДН
План проведения мероприятий, объединений по интересам,...

Меню сайта

izobrazhenie viber 2024 04 08 15 14 59 955
000075 449049 big

ярморка вакансий

banners 6

министерство образования

 Glub
brsmsite

2

unnamed 1

Скриншот 19.10.2018 105424

sm 1

mchs

лого

 Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. А пры святле свечкі на покуці ў бацькоўскай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню.

 Сёння нас запрашае да сабе ў госці  сялянская хата.DSCN6649

Пры ўваходзе ў хату нас сустракае печ. У нашым музеі макет такой печы, бо  сказаць пра яе трэба. Печ  яна займала ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца. Абагравала хату, у ёй варылі  ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся.

Да печы адносiлiся як да жывой iстоты. Забаранялася ўжываць «у яе прысутнасцi» грубыя або непрыстойныя словы: «Няможна гэтак казаць, бо печ у хаце», «Сказаў бы, ды печ у хаце».

 Печ (а дакладней - падпечак) – месца знаходжання добрага духа – дамавiка, галоўныя «абавязкi» якога – клопат пра дабрабыт сям’i.

Ёсць у вясковай хаце месца, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар. Покуць –  так называецца гэта пачэснае месца ў хаце, не забытай Богам.  

Покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Прыходзіла свята, Каляды ці Вялікдзень,і на покуці першы садзіўся гаспадар,  а злева ад яго астатнія сямейнікі. І не абы як, уперамешку, а па старшынству, дарослыя і дзеці. Маліліся , успаміналі добрым словам дзядоў - прадзедаў, частаваліся.

Покуць – гэта   куточак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы - з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны  маўкліваю малітваю асвячаюць хату і жыццё  людзей у гэтай хаце, на ўсёй сядзібе.

 Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі - набожнікі.  І зімою тут залацяцца галінкі асвечанай вярбы, пучкі жытнёвых каласоў  і траў. За абразамі трымаюць бутэлечку са свянцонай вадою - лекамі ад розных хвароб. Да столі часам падвешваецца саламяны павук: лічыцца, што ён прыносіць шчасце.

Ажыўлялі вясковую хату рэчы, зробленыя рукамі гаспадароў і вясковых умельцаў. Гэта дзяжа. Няцяжка здагадацца, чаму гэтую рэч называлі хлебніцаю. У ёй заквашвалі цеста, з якога пяклі духмяны хлеб. Цеста ў дзяжы варушылася, расло, як жывое. Прасілася ў печ.

Дзяжа – гэта шырокая бочачка, звужаная кверху, з накрыўкаю-вечкам. Рабілі дзяжу з дубу ці з хвоі. Часам хваёвыя і дубовыя клёпкі чаргаваліся. Дуб паскараў квашанне і надаваў цесту прыемны пах. Дзяжу ў вёсцы шанавалі. Пры  ўваходзінах яе першай уносілі ў хату, каб не зводзіўся хлеб на стале.

А вось перад вамі бойка. Калі малако адстойвалася ў збанках, гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты слой . Назапашвала смятаны ўдосталь і біла з яе ў бойцы масла.

Бойка – высокая круглая кадачка, звужаная кверху. Рабілі бойку з клёпак або выдзёўбвалі з дрэва. Клёпкі найчасцей стругалі з елкі, гладка апрацоўвалі гэблікам і сцягвалі абручамі. Бойка мела накрыўку з адтулінаю пасярэдзіне – для калатоўкі-біла.

Масла білі ўручную. Калатоўка шпарка бегала зверху-ўніз, знізу-ўверх. Бегала доўга і без перадыху, каб смятана ў бойцы не астыла. Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з залацістымі крупінкамі масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплаю бульбаю.

Глiняны посуд i сёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзiцца ён i на кухоннай палiцы, i на абедзенным стале. А ў нашых прашчураў глiняныя вырабы былi на любы густ, для розных патрэб.

Гэта – збан.  Пасудзiна добра вядомая. У iм звычайна трымалi малако: доўга не скiсае, а ў гарачыню – халоднае. Бакi ў збана выпуклыя, шыйка – звужаная. Мае ручку i носiк-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лiлося ў мiску цi ў кубак.

Гарлач  старэйшы за збан. Яны падобныя, як браты, толькi гарлач без ручкi i не мае носiка-дзюбкi зверху. Пасудзiна адна, а называлi яе дзе збаном, дзе гарлачом, дзе стаўбуном.  

З посуду прыцягвае ўвагу спарыш, які стаіць на лаве і складаецца з двух ці трох гліняных гаршчочкаў. Навошта яны былі патрэбны?  Калі бацька з сынам працавалі ў полі, жанчына ці дачка, загарнуўшы ў фартушок, несла ім ежу. Кожная страва была ў асобным гаршчочку.

У кожным двары абжывалася цэлае сямейства кашоў, старых i новых, вялiкiх i малых. Без iх, лёгкiх i зручных, не абыходзiлiся нi дарослыя, нi дзецi. На паліцах знаходзіліся кашы с плеценымі вечкамі, у якіх захоўвалі сушаныя каўбасы, паляндвіцы, кумпякі, тут жа стаяў цэбар для гаспадарчых патрэб.

У кожнай сялянскай хаце можна было ўбачыць зручны абутак, плецены з лыка, лазовай кары, бяросты цi пянькi – канапляных вяровачак. Лыка дралi найчасцей з маладой лiпы, сушылi ў клецi або на гарышчы хаты. Потым палоскi кары, каб яны не ламалiся, размочвалi ў цёплай вадзе. I плялi лапцi.  Плялi на драўлянай калодцы. Палоскi лыка шчыльна падганялi адна да адной. Па баках пакiдалi петлi-вушкi, у якiя зацягвалiся аборы – вераўчаныя цi раменныя шнуркi. Аборамi лапцi прывязвалiся да ног. А на ногi накручвалiся палатняныя анучы, зiмою – суконкi, каб цяплей было. Падэшву для трываласцi падпляталi тым жа лыкам, пянькою, зрэдку падшывалi скураю.

   Плялi лапцi звычайна мужчыны. Сярод iх былi сапраўдныя майстры: выштукаваныя iмi лапцi, лёгкiя i зграбныя, прыгожа глядзелiся на любой назе. У iх добра было i на працы, i ў танцы.

  Лапцi i сёння «скрыпяць» у народных казках i песнях. I не лапаць, вядома, вiнаваты, а сам чалавек, калi з яго, недарэкi, смяюцца: «Лапаць ты!»      

 Быў час, калі ў вёсцы ўсе былі папрадухамі: маці вучыла прасці дачку, бабка – унучку. Пралі за прасніцаю.  Яна складаецца з лопасці, падобнай на лапату або на вясло і днішча. Да лопасці падвешваецца барада – воўна, кудзеля, пянька. Папрадуха левай рукою выцягвае з барады валасінкі – валаконцы, а правай  круціць верацяно, навіваючы  на яго нітку.

Некалі  прасніцу рабілі з суцэльнага кавалка дрэва.Для гэтага дрэва выкопвалі з каранямі, адпілоўвалі ніжнюю частку – камель. Высякалі, гладка вычэсвалі зверху лопасць, а ўнізе пакідалі адзін корань – адгалінаванне – для апоры і каб было на што сесці гаспадыні – папрадусе. Прасніцу, бывала, з густам аздаблялі: выразалі на лопасці фігуркі жывёл, птушак, лісцікі, пялёсткі, узоры.

                                                                                                                                             З такою прасніцаю не сорамна  было пайсці на вячоркі, дзе праліся не толькі ніткі, але і песні, прыпеўкі. Гудзела, як вулей, ад жаночых галасоў прасторная звонкая хата. Дзяўчаты збіраліся асобна ад замужніх папрадух. У іх былі свае інтарэсы, свая кампанія. Да іх наведваліся хлопцы, часта прыводзілі вясковага музыку. У такі вечар прадзіва пакідалі на другі дзень. Моладзь весялілася, спявала, скакала. 

У канцы зiмы жанчыны пачыналi снаваць кросны. Праца гэта была адказная. Каб зрабiць нiткi больш мяккiмi i моцнымi, з асновай трэба нямала папрацаваць. Яе парылi гадзiн 6-8 у лузе. Ведаеце, што такое луг? Гэта шчолачная вадкасць, якая атрымоўваецца, калi кiпень прапусцiць праз слой попелу. Луг знiшчае тлустасць i робiць нiткi мяккiмi. Потым аснову крухмалiлі, таўклi ў ступе або выбiвалi пранiкам, расцягвалi, сушылi, плялi ў пляцёнкi.

Нарэшце кросны настроены. Цяпер можна браць i чаўнок. Дзецi ў сялянскiх хатах засыналi пад калыханку матчыных красён. Рыпелi панажы, стукалi бёрда з набiлiцамi. Хадзiлi ўверх – унiз нiты – i ткалася палатно, белае цi расквечанае яркiмi ўзорамi. На чарадзейных кроснах ткалася ўсё: ад грубага зрэб’я да тонкага кужалю. I сёння яшчэ ў вясковай хаце можна ўбачыць куфар, дзе ляжыць скарб, вытканы на кроснах.

Палатно, вытканае на кроснах , трэба было давесці да ладу: вымачыць, выбіць пранікам, адбяліць. Звычайна вясною гаспадар запрагаў каня і вёз на калёсах трубкі палатна за вёску, на бераг рэчкі ці возера. Там гаспадыня вымочвала палатно ў вадзе. Потым рассцілала яго на беразе і, стаўшы на калені, біла - перыла пранікам - пляскатым драўляным бруском. На роснай траве, пад сонечнымі промнямі палатно за дзень добра адбельвалася. Прыязджаў на кані гаспадар, і палатно, скручанае ў трубкі, зноў адвозілі дахаты. З палатна шылі бялізну, верхняе адзенне, святочныя мужчынскія кашулі, жаночыя кофтачкі і наміткі.

І прыгожая дзяўчына лічылася беспасажніцаю, калі ў куфры не было кужэльнага палатна - чыстага, белага, мяккага, як дотык мілых рук. І палатно, і вырабы з яго трэба было час ад часу разгладжваць. Цяпер добра: бяры электрычны прас - і лёгка разганяй складкі на адзенні. А некалі ў вяскоўцаў не было нават жалязкі - праса, які награваўся на агні. І тканыя вырабы разгладжвалі качалкамі. Качалка - няхітрае прыстасаванне: сама качалка і валок. На качалку - паўмятровую палку-круглячок накручвалі, скажам, кашулю і раскочвалі валком - драўляным брусам з ручкаю. Валок быў прамы або выгнуты, знізу меў тупаватыя зубцы, нарэзаныя ўпоперак. Гаспадыня прыціскала валок да качалкі, і валок, хуценька бегаючы туды-сюды, качаў, разгладжваў кашулю.

 Ручнікі не толькі  ўпрыгожвалі  інтэр’ер  хаты, але і шырока  выкарыстоўваліся  ў беларускіх абрадах.                                                    

                                                      На  ручніках, расшытых пеўнямі,DSCN6650

                                                      хлеб-соль падносім да гасцей,                

                                                      вядзем за стол, каўшамі пеннымі

                                                      частуем брагай пагусцей.

                                                      І не хаваем - дзе падзенешся?-

                                                      сваіх пачэсных мазалёў.

                                                      А трэба - крынкаю падзелімся:

                                                      Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.

                                                                                               (С.Грахоўскі)                               

Узорныя посцілкі сталі ткаць значна пазней, чым ручнікі і абрусы, бо ложкі ўвайшлі ў быт сялян вельмі позна. Але мастацкае аздабленне іх досыць высокае. Рознымі колерамі вясёлкі, шматлікімі ўзорамі радуюць нас гэтыя вырабы. Смела могуць суседнічаць яны з сучаснымі дыванамі

 Ёсць такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператворыцца ў слуп солі. Чалавек азірнуўся... Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічаю мяжою гарызонта новыя дарогі, новыя людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў  памяці “парог, высечаны з успамінаў, дзверы на завесах цвыркуновай песні; вокны, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак...”

  Часцей  азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

DSCN8338 DSCN8341

DSCN8342 DSCN8343

DSCN8344 DSCN8345