Праздник октябрятской звёздочки
Дары осени
Праздничный концерт «Мир под названием Семья!»
Акция "Первое слово – мама!" 14.10.2026
Экскурсия в город Полоцк
День учителя
Акция "Тепло души мы дарим вам..."

“Вечны вандроўнік глыбоцкага краю” – пад такой назвай прайшоў тыдзень, прысвечаны 130-годдзю з Дня нараджэння знакамітага беларускага мастака Язэпа Драздовіча.

Педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Юныя краязнаўцы” Пасюк Т.І. разам з навучэнцамі арганізавалі веласіпедную экскурсію у в. Ляпляне “На паклон да дзядзькі Язэпа”, якая прадугледжвала не толькі наведванне месца пахавання знакамітага земляка, але і сустрэчу са старажыламі, якія памятаюць дзядзьку Язэпа.

Творчая група вучняў 9 класа Карпенка Дар’я, Рымдзёнак Максім, Вышадка Ірына правялі даследванне “Шляхамі Язэпа Драздовіча па Глыбоччыне”.

10 кастрычніка ў в.Пунькі адбылося адкрыццё памятнага знака ў гонар Язэпа Нарцызавіча Драздовіча, у якім прынялі ўдзел старшыні сельскіх камітэтаў Ерашэвіч А.В., Супранёнак П.М., работнік Глыбоцкага этнаграфічнага музея, настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна, дырэктар Падсвільскай сярэдняй школы Сауліч Л.І., вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі.

А затым адбылася канферэнцыя-вечарына “Дзівосны свет дзядзькі Язэпа” у Падсвільскім Доме культуры, у якой прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, дэлегацыя з Расіі. Прысутнічалі такія ганаровыя госці як Рашэтнікаў У.М., акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выпускнік Падсвільскай школы, Майсяёнак А., прадстаўнік НАН Беларусі.

Завяршыўся тыдзень літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Наш славуты зямляк”. Са сцэны гучалі вершы глыбоцкіх паэтаў, прысвечаныя мастаку, гучалі песні пра родную Беларусь, малую радзіму.

DSCN8358 новый размер DSCN8360 новый размер

DSCN8388 новый размер DSCN8372 новый размер

DSCN8373 новый размер DSCN8388 новый размер

DSCN8389 новый размер DSCN8390 новый размер

DSCN8399 новый размер DSCN8400 новый размер

DSCN8403 новый размер DSCN8404 новый размер

DSCN8412 новый размер DSCN8417 новый размер