"Вечны вандроўнік"
- Категория: Для новостей
Мастакі з падобным лёсам ёсць у многіх народаў. У літоўцаў – Чурлёніс, у Грузіі – Пірасмані, у французаў – Анры Руссо...
"Вечным вандроўнікам" называюць у Беларусі Язэпа Драздовіча. У дваццатых-трыццатых гадах гэтага чалавека можна было сустрэць у розных кутках Заходняй Беларусі – Крэве, Гальшанах, Лідзе, Навагрудку, а ў саракавых-пяцідзесятых – на Міншчыне, Віцебшчыне. Але больш за ўсё вабілі мастака родныя мясціны – ваколіцы Глыбокага, Дзісенскі край. Тут ён быў свой, тут яго пазнавалі, клікалі проста і сардэчна – "наш дзядзька Драздовіч".
У засценку Пунькі, што на Галубіцкай пушчы, 14 кастрычніка 1888 года нарадзіўся Язэп Нарцызавіч Драздовіч. Будучы дарослым Язэп Нарцызавіч на кавалку палатна напісаў сваю дату нараджэння.
Язэп Драздовіч першым з мастакоў Заходняй Беларусі звярнуўся да вобраза беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Шмат работ Язэпа Драздовіча прысвечана мінуламу Беларусі: "Песня Баяна", "Выгнанне палачанамі нялюбага князя", "Пярсцёнак Усяслава Чарадзея", "Пажар Гарадзішча". Унашым музеі ёсць работа "Зачараваны замак", гэта апошняя работа Драздовіча.
Язэп Драздовіч – пачынальнік касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Праз ўсё жыццё ён пранёс вялікую прагу спазнання Сусвету. У сваіх жывапісных касмічных творах мастак падкрэслівае адзінства прыроды, чалавека і мастацтва. У многіх творах на касмічную тэму пазнаюцца зямныя краявіды – курганы, валатоўкі, якія мастак на зямлі пехам перамераў уздоўж і ўпоперак.
Памёр мастак 15 верасня 1954 года ў Падсвільскай бальніцы. Пахавалі яго на могілках у в. Ліпляне, непадалёк ад роднага засценка Пунькі.
У нашым музеі таксама ёсць работа Драздовіча "Свільская царква". Гэта адзіны маляўнічы выгляд царквы, бо царква ў сярэдзіне 60-х гадоў згарэла.
14 кастрычніка 2018 года адзначаецца 130 год з дня нараджэння знакамітага земляка.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар Дзяржаўнай
установы адукацыі
“Падсвільская сярэдняя школа
Глыбоцкага раёна”
Л.І.Сауліч
План мерапрыемстваў
у рамках тыдня, прысвечанага
130-годдзю з Дня нараджэння Язэпа Драздовіча (08.10.-13.10.2018)
№ |
Тэма |
Удзельнікі |
Адказныя |
Тэрмін правядзення |
1. |
Адкрыццё тыдня “Юбіляру прысвячаецца…” |
1-11 класы |
Муравей М.А. Пасюк Т.І. |
08.10. |
Размяшчэнне матэрыялаў на інфармацыйным стэндзе “Дзядзька Язэп у памяці нашай…” |
Муравей М.А. Пасюк Т.І. |
|||
2. |
Майстар-клас па выкананні фрагментаў маляванкі Язэпа Драздовіча |
4 клас |
Мацюшонак А.І. Сівіцкая А.А. |
11.10. 4 урок |
3. |
Святочная праграма ў Падсвільскім Доме культуры. Прэзентацыя “Па залах краязнаўчага музея…” Выстава “Дзівосны свет Язэпа Драздовіча” |
5-11 класы |
Муравей М.А. Пасюк Т.І. |
10.10. |
4. |
Конкурс чытальнікаў “Жывая класіка” (вершы глыбоцкіх паэтаў) - вучні 3-7 класаў |
5-11 |
Пашковіч Р.В. Гуйда Н.В. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
11.10. |
Конкурс аратарскага майстэрства - вучні 8-11 класаў |
||||
Майстар-клас па выкананні фрагментаў маляванкі Язэпа Драздовіча |
1, 5 класы |
Мацюшонак А.І. |
11.10. 4 урок |
|
5. |
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Наш славуты зямляк” |
5-11 класы |
Пасюк Т.І. |
12.10 |
6. |
Майстар-клас па выкананні фрагментаў маляванкі Язэпа Драздовіча |
1-3 класы |
Мацюшонак А.І. настаўнікі пачатковых класаў |
12.10. 3,4 урокі |
7. |
Закрыццё тыдня, прысвечанага юбіляру “Слаўны шлях мастака” Тэматычныя класныя гадзіны |
5-11 класы |
Класныя кіраўнікі |
13.10. |
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце М.А.Муравей