Праздник октябрятской звёздочки
Дары осени
Праздничный концерт «Мир под названием Семья!»
Акция "Первое слово – мама!" 14.10.2026
Экскурсия в город Полоцк
День учителя
Акция "Тепло души мы дарим вам..."

На якое свята нас запрасіла  восень у гэты час?

На кірмаш!

Сонца яркае ўстае, на кірмаш народ ідзе.

Надышоў вясёлы час, завітаў кірмаш да нас.

Плённай працай, ураджаем усіх прысутных мы вітаем,

Гэй, музыкі, дружна грайце і кірмаш наш адкрывайце!

Будзем рады мы сябрам, пачастуем ласкай.

Няхай свеціць сонца вам, як у добрай казцы!

Смялей падыходзьце,

Тавар выбірайце.

Таргуйцеся з намі, 

А потым купляйце!

З такімі словамі сустрэлі гасцей на восеньскай ярмарцы вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі на чале з дырэктарам Людмілай Іванаўнай Сауліч.

Дзеці і настаўнікі віталі прысутных вершамі, песняй. Дырэктар установы адукацыі правяла з гасцямі латарэю “Восеньскія падарункі”. Падвор’е установы адукацыі “Падсвільскі ўраджай” зіхацела восеньскімі прысмакамі: яблыкамі, бульбай, буракамі, капустай, чоснакам, цыбуляй, журавінамі і інш. Усё было ўпрыгожана з густам.

Да свята рыхтаваліся і вучні, і бацькі, і увесь калектыў школы. Класнымі кіраўнікамі сумесна з вучнямі і бацькамі падрыхтаваны кампазіцыі з прыроднага матэрыялу, букеты здароўя, якія ўпрыгожвалі падвор’е.

Папрацавалі на славу. Установа адукацыі была ўзнагароджана сувенірамі і граматай у намінацыі “Самае крэатыўнае падвор’е”.