Праздник октябрятской звёздочки
Дары осени
Праздничный концерт «Мир под названием Семья!»
Акция "Первое слово – мама!" 14.10.2026
Экскурсия в город Полоцк
День учителя
Акция "Тепло души мы дарим вам..."

23 кастрычніка адбыліся рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў “Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння”. Адкрыццё і плянарнае пасяджэнне праходзіла на базе Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў звярнуўся Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі пратаіерэй Фёдар Поўны, які зазначыў, што ў кожнага чалавека павінен быць святы кавалачак зямлі, каб ён штохвілінна адчуваў цяпло пад сваёй нагой. Гэта дапаможа чалавеку цвёрда стаяць на зямлі і верыць у Бога.  

Прадстаўніком ад Віцебскай вобласці стаў вучань 8 класа нашай установы адукацыі Арлоўскі Арцём. На плянарным паседжанні ён выступіў з даследчай працай “Гісторыя Глыбоччыны. Страчаныя святыні.”

Напрыканцы сустрэчы пратаірэй Фёдар Поўны падзякаваў за цікавыя, змястоўныя выступленні навучэнцаў і падараваў Евангелле.

Затым з удзельнікамі краязнаўчых праваслаўных чытанняў была праведзена экскурсія, дзе пазнаёміліся з музеем  і Крыптай Храма-помніка, а таксама наведалі сам храм Усіх Святых.

 IMG 6e098786a5e39cf1417a90cdbb71f4ff V  IMG a7848fe94df8271bca3956174d6ccf85 V

IMG bd99ee05370dc53e8ff439d8aaaeb51e V  IMG cdb480d052b5eaa9e0ad0bbcada1be4f V