Праздник октябрятской звёздочки
Дары осени
Праздничный концерт «Мир под названием Семья!»
Акция "Первое слово – мама!" 14.10.2026
Экскурсия в город Полоцк
День учителя
Акция "Тепло души мы дарим вам..."
“Просім у хату, госцейкі нашы!” – такімі словамі сустракалі і сустракаюць гасцей беларусы. І юныя экскурсаводы нашага музея запрашаюць усіх у беларускую хатку (адна з экспазіцый музея). 
Наведвальнікамі музея на гэтым тыдні сталі вучні 4 класа. Першая сустрэча адбылася з беларускай печчу і яе служкамі: лапатай, дзяжой, бойкай, чапялой, вілачнікам. 
Сярод экспанатаў вялікае месца адводзіцца глінянаму посуду, бо ён і сёння карыстаецца вялікім попытам (збанок, гарлач, спарыш). 
А беларускім ручнікам экскурсаводы прысвяцілі верш. Вырабляліся ручнікі з ільну,таму наступная старонка экскурсіі была прысвечана гэтай беларускай культуры.  
Здзівілі наведвальнікаў музея беларускія лапці, плялі іх сапраўдныя майстры. 
Вось такі незвычайны экскурс зрабілі ў гісторыю жыцця нашых бабуль і дзядуль вучні пачатковай школы.