Праздник октябрятской звёздочки
Дары осени
Праздничный концерт «Мир под названием Семья!»
Акция "Первое слово – мама!" 14.10.2026
Экскурсия в город Полоцк
День учителя
Акция "Тепло души мы дарим вам..."

22 студзеня ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Мой сонечны май”  былой настаўніцы Падсвільскай сярэдняй школы Роліч Таісы Міхайлаўны.

На сустрэчы з жыхарамі пасёлка Таіса Міхайлаўна прызналася, што вершы можна пісаць у любым узросце, у чым сама і пераканалася. Сапраўды, жыве чалавек на Зямлі і шмат чаго не заўважае, але самае галоўнае, што чалавек не ведае сваіх магчымасцей, здольнасцей. І патрабуюцца нейкія абставіны, нейкая падзея, каб атрымаць той адзіны штуршок, з якога пачынаецца творччасць. Такім штуршком да творчасці ў Таісы Міхайлаўны была сустрэча сяброў дзяцінства-аднакласнікаў ў роднай вёсцы Шабаны. Так з’явіўся першы верш “Шабаны”, прысвечаны аднакласнікам. Затым - яшчэ некалькі. З гэтага і пачалася праца Таісы Міхайлаўны над сваім зборнікам. Усё сваё свядомае жыццё захаплялася паэзіяй, але сама пісаць паспрабавала толькі напрыканцы 2013 года.

Вершы Таісы Міхайлаўны друкаваліся ў раённай газеце “Веснік Глыбоччыны”, у часопісах “Вожык”, “Родная прырода”, у газеце “Друг пенсионера”.

На вершы Таісы Міхайлаўны самадзейныя кампазітары Шакола Ганна, Бурэнь Уладзімір, Харэвіч Ірына напісалі музыку. Адна з такіх песен прэзентавалася пад час творчага вечара Ганны Шакола “Дочки-матери”.

Калектыў Дзіцячай школы мастацтваў выканаў некалькі песен на словы Таісы Міхайлаўны.

Сустрэча адбылася творчая, душэўная і філасофская, як і вершы Таісы Міхайлаўны!