Районный этап республиканского конкурса «Я патриот своей страны»
- Категория: Для новостей
Районный этап республиканского конкурса «Я патриот своей страны»
28 января 2023 года в ГУО «Средняя школа № 1 г. Глубокое им. П.О.Сухого» прошёл районный этап республиканского конкурса «Я патриот своей страны» в рамках белорусско-российского проекта «Поезд Памяти – 2023».
За право стать победителем боролись 11 участников – отличники учёбы, спортсмены, активисты молодёжных организаций и органов школьного самоуправления из средних школ города и района.
Участвуя в заочном туре, ребята подготовили видеоматериалы «Мая краіна», эссе «О той весне...». Во время проведения очного тура учащиеся рассказали о своих достижениях, хобби и увлечениях в конкурсе «Визитная карточка», продемонстрировали свои умения и навыки в творческом конкурсе «Я могу». А познавательная игра «Память поколений» помогла оценить интеллектуальный уровень участников.
Первое место в конкурсе заняла учащаяся нашего учреждения образования Полина.
Желаем успехов Полине в областном этапе конкурса!


Эссе " О той весне..."
Ціхі студзеньскі вечар дзве тысячы дваццаць трэцяга года. Святло вулічных ліхтароў злёгку прабіваецца праз марозную мглу. Пухлы снег ласкава ўхутаў мірна заснутыя дрэвы. Сёння я зноў сутыкнулася са словам “вайна”, чытаючы аповесць Васіля Быкава “Дажыць да світання”. Перад вачыма радкі: “Вядома, ён знікне, цяпер яму засталося некалькі лічаных секунд, за якімі настане Вечны Вялікі Спакой. У ягоным становішчы гэта было нават зманліва, бо адразу вызваляла ад пакут. Але застануцца жыць іншыя. Яны перамогуць, ім аднаўляць гэту зялёную шчаслівую зямлю, дыхаць на поўныя грудзі. І кахаць…”
Мы, дзеці трэцяга тысячагоддзя, не ведаем, што такое вайна. Не, я многа пра гэта чула, чытала, глядзела не адзін раз кінастужкі. Але страшна ўявіць сябе ў тым часе, калі чалавечае жыццё губляе звыклую каштоўнасць, калі ўсё падпарадкавана адной мэце: выжыць, выстаяць, перамагчы.
Не раз чула ад сваёй прабабулі аповед пра мінулае, пра тое, як цяжка жылося, як многа выпала на іх долю… “Мне было 18 тады. Разам з маці жыла ў вёсцы Варанова. У сакавіку 1944 года нямецкія салдаты акружылі вёску. Адны спрабавалі ўцячы, але іх даганялі варожыя кулі, другіх расстрэльвалі каля хат, а астатніх (у тым ліку і маю прабабулю Ніну) загналі ў машыны і павезлі на станцыю. Мы апынуліся ў Германіі. Працавалі дзень і ноч на фабрыцы, дзе рабілі вяроўкі для парашутаў, амаль што без ежы, спалі на голай зямлі. Потым нам удалося збегчы. Натрапілі на стары закінуты дом: хто адзенне цяплейшае ўзяў, хто абутак, а я ўзяла ікону. Потым зноў пайшлі і натрапілі на міннае поле… Толькі я засталася ў жывых… Гэта Бог мяне ўратаваў”.
Не, яна не скардзілася, проста старалася перадаць нам, сваім праўнукам, унукам, багаты вопыт. А прадзед прагаворваў: “Вось так і жылі… але ж выжылі! Справіліся! А якіх дзетак вырасцілі! Вось, унучачка, як бывае: хто жыве проста – дажыве да ста гадоў”.
Слухаючы іх расказы, разумела, што гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – гэта не толькі буйныя бітвы. Гісторыя вайны – гэта і гісторыя асобнага чалавека, якая нагадвае карцінку з сотні пазлаў. І кожны мае сваё прызначэнне. Нельга вынуць нават адзін з іх, таму што карцінка тады разбурыцца. Лёс маіх прадзедаў, прадзедаў маіх аднакласнікаў – гэта таксама частка гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Нам, сучасным дзецям, бліжэй галасы загінутых сваякоў, бо працягнута нітачка ад сэрца, якое перажыло самую страшную катастрофу, да сэрца, якое б’ецца цяпер. Гэта нітачка нас звязвае, стрымлівае, каб не паўтарыўся жах Другой сусветнай вайны, каб захаваўся мір.
Мне ўсяго пятнаццаць, але я магу нямала расказаць. Таму што шмат чула пра вайну ад тых, хто бачыў, ваяваў, хто перажыў увесь гэты жах. Таму што ўражаная творам Васіля Быкава прачытала яшчэ шмат мастацкіх твораў і навуковых тэкстаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, праслухала шмат экскурсій, паўдзельнічала ў навукова-даследчых канферэнцыях і праектах… Але я ніколі, ні-ко-лі не змагу ў поўнай ступені адчуць тое, што адчувалі тыя людзі, людзі, якія гатовы былі аддаць усё дзеля нашай светлай будучыні. Не магу ўявіць, якую сілу духу патрэбна мець, каб цаною асабістага жыцця абараняць не толькі сваю сям’ю, але і сем’і іншых людзей. Ці думалі людзі тады, што іх час – гэта час усенароднага подзвігу? Напэўна, не. Проста разумелі, што нельга сядзець склаўшы рукі, што патрэбна дзейнічаць, каб не аддаць сваю зямлю ворагу. І дарослыя, і дзеці ведалі, што гэта іх час – час, у які ім выпала жыць, рабіць сваю гісторыю, гісторыю сваёй краіны. І яны проста жылі. Толькі жыццё іх ўяўляла сабой вялізны, бясконцы подзвіг, калі не было часу думаць толькі пра сябе, але было жаданне перамагчы. Аб гэтым сведчаць старонкі гісторыі маёй малой радзімы, Глыбоччыны, Галубіцкай пушчы, шматлікія помнікі і абеліскі.
… Сасновы лес, затым прыгожы бярозавы гай, а за ім зноў магутныя сосны і зарослыя травой і мхом акопы. Вось і рэчка Шоша. Яна выцякае з возера Шо, пятляе на поўдні па лясах і балотах, а затым, раптам выгнуўшыся дугой, імкнецца на поўнач, у возера Шо. Вось тут, ад возера Шо па ўсходнім беразе ракі і да ўпадзення ў яе Чысцянкі, у далёкім 1944 годзе і праходзіла лінія абароны. Шмат загінула тады партызан і мірных жыхароў… Былі спалены амаль усе населеныя пункты нашай мясцовасці разам з жыхарамі. Але ўсё ж такі ўдалося вырвацца з блакады. Удалося перамагчы.
Сёння на месцы дыслакацыі Штаба 1-й партызанскай брыгады імя Суворава ўстаноўлены помнік, непадалёку – партызанская крынічка, вада ў якой чыстая, як сляза. А звернеш ўлева – і там узвышаецца шасціметровы Курган Славы. Яго пачалі будуваць восенню 1969 года. Першыя жмені зямлі былі насыпаны былым камісарам брыгады імя Суворава Мікалаем Ягоравічам Усавым і былымі партызанамі-сувораўцамі, у тым ліку і маім прадзедам. Працоўныя суседніх вёсак, школьнікі па трох сцежках падымалі ў вёдрах зямлю. Узвядзенне Кургана Славы закончылася летам 1970 года. На адхонах кургана дзве пліты, на якіх былі выбіты імёны дзевяці партызан кулямётнага разліку, што загінулі ў час блакады ў 1944 годзе.
Пасля вайны кожны год на Дзень Перамогі 9 мая адбываўся святочны мітынг, потым канцэрт. З’язджаліся ветэраны з усіх куткоў былога Савецкага Саюза. Гэта былі шчырыя, доўгачаканыя сустрэчы, хоць і са слязьмі на вачах…
Чаму чалавечыя сэрцы розныя? Адно добрае, а другое не вельмі. Як зрабіць так, каб усе людзі на зямлі тварылі добрыя справы? Каб не было вось такога моманту, як я паспрабавала апісаць у сваім вершы…
Ля помніка ў парку, схіліўшы галаву,
Стаяў мужчына ўжо сталых гадоў:
Успомніў пра вайну, як быццам наяву,
Убачыў зноў сваіх аднапалчан-сяброў.
Нанова прад вачыма ўсталі
Партызанскіх дзён суровыя часы,
Аўчарак брэх і чэргі аўтаматаў,
І чужынцаў-ворагаў насмешкі, галасы.
Пасівеў імгненна, дазнаўшыся пра тое,
Як каты на расстрэл вялі
Яго дваіх дзяцей і жонку Зою,
Што параненым прытулак тут далі…
Вар’яцкі рогат абудзіў ад успамінаў,
І да помніка са смехам падышлі
Юнакі, свавольствам быццам апантаныя,
Нібы другога месца для сустрэчы не знайшлі,
Як толькі тут, ля помніка салдатам…
Са смехам паглядзелі на старога.
І на заўвагу аб абразе мёртвых
Пачуў ён здзеклівы адказ:
Навошта ж ваяваць было, скажы нам,
Што ўрэшце-рэшт вы гэтым здабылі?
Каб немцаў у сорак пятым не прагналі,
То піва б мы баварскае пілі…
Як перадаць той боль пякучы,
Такое вось пачуўшы?
Што можна ім у адказ сказаць?
Калі яны згодны так лёгка
На піва гонар, і Радзіму прамяняць?
… Хутка прыйдзе вясна і будзе сонечны месяц май. І па галоўнай вуліцы нашага пасёлка пойдзе калона жыхароў, якая панясе ў руках партрэты сваіх блізкіх, сваякоў, усіх удзельнікаў вайны. А іх у нас сотні. Гэта падобна на раку Незабыцця. І плынь яе мірная, спакойная, светлая. Яна нясе нас у будучыню. І наш абавязак не толькі помніць пра подзвіг продкаў-герояў і ганарыцца імі, але і адлюстраваць у стагоддзях моц чалавечага духу, мужнасці і адвагі, нямерклай славы і вялікай любові да сваёй Айчыны.
Они летят и подают нам голоса,
не потому ль так часто и печально
мы замолкали, глядя в небеса.
И в том строю есть промежуток малый,
быть может, это место для меня.
Настанет день, и журавлиной стаей
я поплыву в такой же сизой мгле,
из-под небес по-птичьи окликая всех вас,
кого оставил на земле…
Хочацца задаць пытанне самой сабе і ўсяму маладому пакаленню: што патрэбна зрабіць для таго, каб заняць прыстойнае месца ў страі жураўлінай зграі? Адказ просты і кароткі: помніць! Помніць пра тых, хто захаваў мір, помніць так, нібыта мы самі прайшлі дарогамі вайны, помніць, што гэта наша Радзіма і гэты мір адрасаваны нам!



















