Праздник октябрятской звёздочки
Дары осени
Праздничный концерт «Мир под названием Семья!»
Акция "Первое слово – мама!" 14.10.2026
Экскурсия в город Полоцк
День учителя
Акция "Тепло души мы дарим вам..."

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары со мной па-беларуску.
                      

Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Падсвільскай школе. У першы дзень настаўнікі і вучні далучыліся да дыстацыйнай алімпіяды, паўдзельнічалі ў Купалаўскім анлайн-дыктанце. Вучні прынялі ўдзел у конкурсе інфармацыйных газет “Зямля пад белымі крыламі”, пошукавай гульні “Родная мова, цудоўная мова”, квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова”, далучыліся да акцыі «Размаўляем па-беларуску». Падчас акцыі «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску» дзеці змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце адценняў слоў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў.

Заключным мерапрыемствам для вучняў 5-11 класаў стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Чароўная, пяшчотная, мова родная мая!” Гучалі паэтычныя радкі У.Караткевіча, Р.Барадуліна, М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа. Удзельнікі канцэрта выконвалі музычныя творы беларускіх аўтараў. Мерапрыемства прынесла асалоду і задавальненне гледачам.

Тыдзень завяршыўся, але працягваецца школьнае жыццё, і ёсць надзея, што тут, у школе, кожны дзень будзе гучаць мілагучнае беларускае слова… А настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прыкладуць да гэтага ўсю сваю творчасць і намаганні.

DSCN1312 min  DSCN1323 min

DSCN1324 min  DSCN1336 min