УРОВЕНЬ САМОСТОЯТЕЛЬНОСТИ, К КОТОРОМУ СЛОЖНО БЫТЬ ГОТОВЫМ В 17 ЛЕТ
Единый день инспектора ИДН
План проведения мероприятий, объединений по интересам,...
Уроки Памяти, посвященные трагедии в деревне Хатынь
Марафон "Глубоччина: 85 лет истории и достижений"
Проект «Территория детства». Могилёвская область Задание № 1...
С 22 марта в Глубокском районе пройдет республиканская акция «За...

Меню сайта

izobrazhenie viber 2024 04 08 15 14 59 955
000075 449049 big
banners 6

министерство образования

 Glub
brsmsite

2

unnamed 1

Скриншот 19.10.2018 105424

sm 1

mchs

лого

                                   Сцэнарый свята "Дзяды"

Мэты:

замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры;

развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас;

развіваць творчасць вучняў;

выхоўваць любоў і павагу да спадчыны беларускага народа.

(Стол засланы  абрусам, на стале свечка,. Ціха  гучыць  музыка.)

Дзяды і прадзеды- якія вы?

І дзе скажыце  тая ніць

Якую  ў  спадчыну пакінулі

Каб  ёй  вякі навечна зліць?

             І  што  цяпер  вам  можа сніцца,

             Калі  я  тут  пад  шум травы,

            Звіню танюсенькаю ніццю

            Між  мёртвым  светам  і  жывым.

                                           (А. Сербантовіч)

«Дзяды» перажытак  культу  продкаў  у  славян.  Людзі  верылі,  што  душа  чалавека  пасля  смерці,  перш  чым  пайсці  ёй  у  рай  ці  ў  пекла,  доўга  блукае  па свеце  і  патрабуе  ежы  і  пітва. Таму ладзіліся  памінальныя  сталы (трызны)  на дзявяты, саракавы дзень, а  таксама  ў  дзень  смерці. Нябожчыкаў  клікалі  да  сябе.

Дзяды  адзначаюць вясною  на  Радуніцу,  летам ( перад Сёмухай)  - траецкія  , восенню - Дзмітраўскія   і зімою (перад Масленіцай) – Масленічныя .

Напярэдадні Дзядоў калолі парсюка або авечку, гатавалі святочныя абрадавыя стравы: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса. Падрыхтоўка да свята ўключала абавязковае ўпарадкаванне і ўборку падвор'я і хаты. Усе мыліся ў лазні і па- святочнаму апраналіся. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў.

Памінальнае запрашэнне дзядоў на вячэру:

- Дзяды нашы святыя, радзіцелі, хадзеце да нас вячэраці. Чакаем вас, як і тысячы, і сотні гадоў назад чакалі. Хадзеце на бяседу ціхую, спавядальную ўсе, хто на гэтай зямлі некалі жыў: і старыя, і немаўляты, і маці, і сёстры, і браты, і бацькі, і людзі чужыя, незнаёмыя. Пагаворым мы з вамі, дзяды, як адвеку ў краі нашым, і вясной на маслёнку, і ля магілак на радаўніцу, і перад калядамі, і на сёмуху. Бо як жыве прырода разважна, так і памяць нашая не згасае, асвятляе шляхі наступнікам. Верым, як некалі верылі вы, дзяды нашыя: чалавек не знікае без следу. Душа ягоная жыве ў нас, у Сусвеце. Гэта тыя, хто сышоў са сцежак зямных, перадаюць нам розум, дух, традыцыі і вопыт. Гэта ад вас пуцявіны нашыя да дзяцей, унукаў і далей імкнуць.

Дзяды нашы шаноўныя, завітайце на асяніны. Мы хаты прыбралі, ручнікі белая памінальныя павесілі. Чакаем вас. Зла не трымайце, што былі беспамятнымі мы: бывала, забываліся на вас, не заклікалі на вячэру, магілкі не бераглі. Мінае чорны час здранцвення, вяртаемся да ісцін векавечных. Дык памажыце, мудрыя дзяды, дайсці нам да вечных крыніц, каб дзеці не заблудзілі потым.

Для вас мы адчынілі дзверы, вокны, для вас на стол прыбралі, як належыць. Запалім свечку ў жыце, як спрадвеку. Бо нам не жыць, калі не помніць вас.

…Здавалася ў цемры забыцця, у шане адцуранцаў ад народу, калі ад нас ахоўвалі магілы і кволыя нявінныя шапталі кветкі, не будзе даравання нам, нашчадкам, што гэтак занядбалі мы святое. Ды вы мудрэй за нас, Дзяды. І вось ідзеце спадчыну агледзець. Не надта мы багатыя цяпер, ад гучных слоў аскоміна на сэрцах. І ўсё ж сышліся разам стрэціць вас, пагаварыць пра даўняе, былое. Сказаць не складна, можа, але чыста, сумленна і аддана вам: мы чуем вашых душаў трапятанне. Чакаем вас і верым.

Давайце і мы лепш паглядзім, як ладзіліся Дзяды ў нашай мясцовасці.

                                     (З'яўляецца гаспадыня, нясе кошык).

Гаспадыня:  Як  хутка  час  імчыць. Вось   сёння  ўжо восеньскія  Дзяды. Час і вячэру памінальную ладзіць, але крышачку прысяду. Здаецца  і  стамілася пакуль  на  могілках  пабыла, але  лёгка  на душы  ад  таго, што быццам  сустрэлася  са сваімі.

Кажуць гэты  дзень,  продкі  маюць  магчымасць  выйсці  на  гэты  свет, каб паглядзець,  як  нашчадкі  захоўваюць  традыцыі, як  вядуць  гаспадарку. Пэўна  таму  людзі  кажуць, што  «яны  ўсё  бачаць, яны ўсё чуюць». Здаецца  ўсё добра зрабіла: змяла могілкі бярозавым  венікам, каб задаволіць  сваіх  пахаваных, як  ад  лазні, пачысціла, прыбрала  магілы,  занесла крыху  печыва, цукерак.

           І  людзей  шмат  на  могілках. Добра, што абрад  памінання продкаў  дайшоў  да  цяперашняга часу. У  гэтым  свеце -  наша павага,  ушанаванне  памяці  нябожчыкаў,  і  міласэрнасць  да жывых. Не маем  мы  права  аб  гэтым  забываць,  бо  наша  існаванне  вынікае  з  колішняга.  І  варта  ў  гэты  дзень  запаліць  свечку  і  пяшчотным  словам  

успомніць  памерлых  продкаў.

                                 (з'яўляецца  дачка  гаспадыні )

Гаспадыня: Ну вось  і  добра,  дачушка,  у  самы  час прыйшла.

Дачка: А  я  ужо  двор  наш  ад  снегу  ачысціла.

Гаспадыня:Малайчына. Давай  хуценька  прыбяром  і  ў  хаце.

Д: Матуля,  а  ручнік  гэты  куды?

Г:А ручнік  вывешваецца  ў  вокны,  каб  душы  нябожчыкаў  маглі пазнаць  жытло  сваіх родных.

Д: Ой, матуля, а ты ўжо і стол  накрыла! І  страў  тут  столькі!

Г.Страў, дачушка,  на памінальным  стале  сем. Гэта- куцця, поліўка, бліны, яешня,сыр, мяса, печыва. Глядзі  і  запамінай, а яшчэ  і  вучыся,  як  гатаваць стравы ды  з  чаго.

                     (гаспадыня расказвае  рацэпты  памінальных  страў)

Ну што,  дачушка,  час свечку  запальваць.

                   (Запальвае свечку, гучыць  ціхая  музыка)

Расплакаўся Яся,  перад  Богам  стаўшы,

Накрыж  рукі  склаўшы:

“Ах, Божа мой, Божа!

Як  на свеце ўсяго  нам  мала:

І злата, і срэбра – усё нам патрэбна.

А на тым свеце  нічога  не  трэба.”

А толькі трэба  сажань зямлі  ўдоўжкі,

Гаспадар:

Вітаем словам удзячнасці таго,

Чыё імя Радзіма ўшанавала, -

Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,

Каб век яна квітнела, расцвітала.

Калі малымі напрадвесні

Хадзілі ў першы клас,

Была твая ў час той песня

Старонкаю жыцця для нас.

Яе вучылі мы на памяць,

Яна нас клікала ісці

У навуку яснымі шляхамі,

Заўжды быць смелымі ў жыцці.

Песні Коласа нас

навучылі Радзіму любіць,

родны край бараніць,

лютых ворагаю біць,

ненавідзець мінуўшчыны здані.

Навучылі чытаць

цёмных пушчаў паданні,

разумець мову зор

і напевы азёр,

хваляў неманскіх звон,

веліч сённяшніх дзён.

Кнігі Коласа нам

і калыскай, і школай былі.

На беларускай роднай мове

Чытаю з захапленнем іх.

Як многа сілы ў кожным слове!

Як многа дум і мар у іх!

Яны – зямлі вялікай голас.

Калі чытаю, - хвіляй той, -

Здаецца мне, нібы сам Колас,

як бацька, гутарыць са мной.

І кніжкі вашы – у вякоў на ўліку, -

так, смела я скажу вам пра вякі! –

Іх зберагуць, як скарб для ўсіх адзіны,

Народы ўсёй нашай краіны.

Ён кожнае дрэва

І кветку любіў

Ён гэтага краю часцінкаю быў.

Дзён юначых быў калыскай Нёман –

Бурная, імклівая рака.

Чуў ты плач над ім і ціхі гоман,

Песні селяніна, рыбака.

Тваё сэрца гэта ўсё ўмясціла –

Шчырае, шырокае, як свет.

І свой край, што родным быў і мілым,

Ты з любоўю апяваў, паэт.

Замоўк пясняр, але гучаці слову,

Якому суджана з вяком вясці размову.

У вечным, у народным хоры голас

Я чую зноўку – то гаворыць Колас.

Бывай, пясняр, - мы ціха вымаўляем,

Але ў адно ўсе верым, добра знаем,

Што век табе ў любові жыць між намі,

Між намі і наступнымі сынамі

Гаспадар: Настаў час вярнуцца да сваіх каранёў, традыцый, жыць у ласцы і па праўдзе Божай.

Гаспадыня:  Сёння дзень памяці. І мы хочам аддаць даніну павагі, успомніць тых, хто жыў на зямлі нашай, хто навечна адышоў ад нас у іншы, лепшы, свет.

Гаспадар: У кожнага з нас ёсць дарагія нам людзі, што пайшлі ад нас у розныя часы: хто – даўно, хто – не вельмі даўно, а хто і зусім нядаўна. Многія з іх ужо спачываюць разам са святымі, і нам дапамагаюць сваімі малітвамі. А многія яшчэ пакутуюць… і са святымі моляцца за нас жывых.
Гаспадыня:  Людзі добрыя, памянём усіх тых, хто жыў на нашай зямлі: і старых і малых, і бацькоў і сясцёр і братоў…

Гаспадар: Спрабуйце, людзі, вячэру памінальную, успамінайце сваіх продкаў.

Гаспадыня:  А цяпер па старадаўняму звычаю нашага народа гэта вячэра прадоўжыцца у кожнай сям’і, і у кожнай хаце. Хай з’яднае яна ўсе нашы душы ў адзіным імкненні – помніце звычаі і абрады нашага народа. А свечкі запаленыя і пастаўленыя на вокны, як гэта робіцца ва ўсім свеце, будуць сведчыць аб нашай памяці і павазе да продкаў нашых.

https://cloud.mail.ru/public/2nfN/5yYtWpo1p