УРОВЕНЬ САМОСТОЯТЕЛЬНОСТИ, К КОТОРОМУ СЛОЖНО БЫТЬ ГОТОВЫМ В 17 ЛЕТ
Единый день инспектора ИДН
План проведения мероприятий, объединений по интересам,...
Уроки Памяти, посвященные трагедии в деревне Хатынь
Марафон "Глубоччина: 85 лет истории и достижений"
Проект «Территория детства». Могилёвская область Задание № 1...
С 22 марта в Глубокском районе пройдет республиканская акция «За...

Меню сайта

izobrazhenie viber 2024 04 08 15 14 59 955
000075 449049 big
banners 6

министерство образования

 Glub
brsmsite

2

unnamed 1

Скриншот 19.10.2018 105424

sm 1

mchs

лого

Мэта: вывучаць беларускія святы, абрады, традыцыі, далучаць вучняў да багацця нацыянальнага фальклору, развіваць творчыя здольнасці дзяцей, прывіваць ім эстэтычны густ.

 На сцэну выходзяць вядучыя.

1в. Масленіца ( Масленка, Сырніца ) – старажытнае перадвеснавое свята, звязанае з культам прыроды. Царква прыстасавала свята да апошняга тыдня перад вялікім пастом.

2в. Назва “ Масленіца “ паходзіць ад таго, што на працягу ўсяго тыдня дазвалялася есці кароўе масла. У буднія ж дні ўжывалі канапляны або льняны алей.

1в .Найбольш шумна і разнастайна святкавалася Масленіца на Русі. Гэта было вялікае народнае гулянне, да якога нават Пётр 1  адносіўся з павагай. Свята працягвалася цэлы тыдзень. Кожны дзень меў сваё прызначэнне і назву.

2в. Панядзелак – “Сустрэча”. Робяць Масленіцу і прыбіраюць яе.

1в. Аўторак – “Зайгрышы”. Дзяўчаты і хлопцы каталіся на санках, выглядаючы сабе жаніхоў і нявест.

2в. Серада – “Лакамка”. Цешчы запрашалі зяцёў на бліны.

1в. Чацвер – “Разгул”. Каталіся на санях, выконвалі розныя абрады.

2в. Пятніца – “Цешчыны вячоркі”. Зяці частавалі блінамі сваіх цешч.

1в. Субота – “Залоўкіны пасядзелкі”. Маладая нявестка запрашала ў госці сваякоў.

2в. Нядзеля – Провады Масленіцы. На кастры спальвалі ляльку-Масленіцу, што сімвалізавала сабой адыход зімы.

1в. На Беларусі дні Масленіцы праходзілі даволі сціпла. Святкаванне звычайна пачыналася ў чацвер, але ў ім захаваліся асноўныя абрады свята.

2в. Катанне на конях некалькі разоў вакол вёскі. Гэта, на думку старажытных людзей, дапамагала сонцу зрабіць гадавы круг, паскорыць надыход вясны.

1в. Распальванне кастроў таксама прасякнута глыбокім сэнсам. Часцей за ўсё іх палілі на ўзвышшы, каб аб’яднаць зямны агонь з нябесным – сонцам – і паскорыць надыход цяпла.

2в. На Беларусі бытаваў і сямейны звычай : у апошні дзень Масленіцы прасіць прабачэння адзін у аднаго за крыўды, грахі.

1в. Ну, але як кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым шмат разоў пачуць.

2в.  Мы сягоння ладзім свята,

Клічам госцейкаў у хату.

Той вячорак нашых варты,

Хто сябруе з песняй, з жартам.

Уключаецца запіс песні “Дзяўчына – сардэнька”

   

Вячоркі

На сцэне з’яўляюццавучні. Яны нясуць з сабой Масленіцу – ляльку, зробленую з паперы, анучак, істужак, апранутую ў кофту, спадніцу, фартух.

— Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!

— Цераз ваш дварок цячэ ручаёк!

— Масці кладачку, заві ў хатачку!

Гаспадыня (Куліна). Вітаю вас, даражэнькія госці, заходзьце, калі ласка, сядайце. Дзе былі, што бачылі?

Мы на горцы пабывалі,

Масленіцу сустракалі,

Сырам гару набівалі,

Маслам гару палівалі.

А ў нас сёння Масленіца,

Прыляцела ластавіца,

Села – пала на калу,

Кідала масла па каму,

Хто ўхопіць, дык таму.

Наша Ганначка ўхапіла,

У кубачку растапіла,

Свайго мілага паіла.

Ганначка падыходзіць  да хлопца з гурта, частуе яго пітвом.

Выконваецца песня  “Касіў Ясь канюшыну”

 Уваходзіць гаспадар. Што такое ў нашай хаце? Што за тлум? Што за шум?

Куліна.Сёння свята ў нашай хаце! Гасцей цэлая хата, на вячоркі прыйшлі, а ты недзе падзеўся.

Гаспадар . Затрымаўся я па важнай справе, даглядаў жывёлу ў сваім хляве.

— А якую жывёлу?

Гаспадар. Адгадайце мае загадкі, тады і даведаецеся, якую жывёлу я даглядаў.

1.Пасярод двара стаіць капа.            2. Не кароль, а ў кароне,

Спераду вілы,ззаду мятла.                   Не гусар,а пры шпорах.

3.Нос пятачком, хвост кручком,       4.З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Нічога не баліць, а ўсё стогне.          Жыве пад ганкам, хвост абаранкам .

5. Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць.

6. Белыя, як снег, цэлы дзень у рэчцы,

А на бераг выходзяць сухімі.

Гаспадар : Малайцы! Адгадалі мае загадкі і даведаліся, якая жывёла жыве ў нашым падвор’і. А зараз і я магу адпачыць і павесяліцца.

 Гаспадыня : А што гэта мы спяваем ды загадкі адгадваем? Сядайце да стала, бо бабка і дранікі астынуць. Запрашаем усіх на беларускую кухню.

Госці і гаспадыня сядаюць.

Песня “ Запражыце сівых коней “.

1в. Беларусы заўсёды любілі, ды і цяпер любяць, смачна паесці. Абагаўлялі хлеб. Галоўнай стравай былі таксама бульба і капуста. Затым ішлі поліўка, панцак  (пярловы суп з грыбамі), лапша з курынымі вантробамі, халаднік з халодным мясам і гуркамі, мачанка з блінамі, калдуны, верашчака, кіяшы.

2в. Ва ўсім назіраецца непаўторнасць і адметнасць жыцця народа, нават у тым, што беларус умеў іранізаваць.

1в. Пілі нашы дзяды і прадзеды малако, кісялі, кляновік, бярозавік, наліўкі, крупнік, звараны з мёдам і вострымі прыправамі. Традыцыйнай ежай на Масленіцу былі бліны і аладкі.

Дзяўчаты з “гасцей” : А мы Масленку дажыдалі,

Усю нядзельку паглядалі,

Мы думалі : Масленка сем нядзеляк,

Ажно Масленка – сем дзянёчкаў.

Пара, пара ісці праводзіць Масленку!

Госці развітаюцца. У хаце застаецца толькі гаспадар, гаспадыня і іх дачка. Жонка падыходзіць да мужа.

Гаспадыня : Прабач, дарагі муж, калі чым саграшыла перад табой, справаю ці языком (кланяецца).

Падыходзіць Ганначка : Прабач, родны бацька, калі саграшыла перад табой, справаю ці языком (кланяецца).

Гаспадар : і вы прабачце мне, калі чым вас пакрыўдзіў.

Ганначка : Мама, тата, пусціце мяне на гулянне! Дзяўчаты, напэўна, ужо зачакаліся.

Куліна: Ну, бяжы, толькі доўга не баўся.

 Прыбіраецца стол. На задні план выходзяць “госці”, а на пярэдні – муж і жонка.

Зала прыбрана пад выгляд паляны. Моладзь весяліцца. Жонка гоніць свайго мужыка, той абараняецца.

Жонка. Ах ты, стары дурань, ты куды гэта зноў заблудзіў?

Мужык. Куды ногі неслі, туды і заблудзіў.

Жонка. А каб яны цябе па гарах ды балотах насілі, як ты дарогу дамоў не ведаеш.

Мужык. Каханенькая-родненькая, паглядзі, колькі тут людзей сабралася, ці не сорамна табе? Вось стаю і думаю сам сабе : калі тут людзі, павінен быць і шынок недзе.

Жонка. Добры дзень вам, людцы добрыя. Кажуць, свята ў вас тут. Дык са святам вас. А мне вось з гэтым старым чортам не да вяселля. Казала мне маці: падумай, дачушка, ці ісці табе за яго ці не. Я тудэма-сюдэма падумала, падумала і пайшла за гэтага дурня.

Мужык. А што табе, каханенькая-родненькая, заставалася рабіць, калі цябе болей ніхто не браў…

Жонка. Людцы добрыя, памажыце! Дайце мёду атруціцца.

Адзін з гурта. Цётачка, дзядзечка, годзе сварыцца, хадзіце да нас у гурт!

Мужык. Я згодзен, каханенькая-родненькая. Гэта ж трэба так патрапіць : з цешчыных бліноў ды на такое гулянне.

  Усе становяцца ў карагод, ходзяць вакол “вогнішча”, спяваюць масленічную песню (“Жавароначкі прыляцелі”).

 Адна з дзяўчат растрасае па сцэне чучала Масленіцы:

 Ідзі, зіма, да Кракава,

Зноў ты прыйдзеш аднакава.

Ідзі, зіма, да Кіева,

Ты нам лета пакінула.

Праводзім зіму з качаргамі,

Разам: Стрэнем вясну пірагамі!

Частаванне блінамі прысутных у зале.

https://cloud.mail.ru/public/4Gyu/4DeC677fZ