Трудовое лето-2026 День встреч. Открытие лагеря «Здравствуй...
Экскурсия в рамках трудовой практики в СУП Голубичи". Интересно,...
Памятка для родителей к летним каникулам
Торжественная линейка, посвященная окончанию учебных занятий
Праздник прощания с детским садом
Районный конкурс "Перспектива-2026"
Прощание с Букварём

Меню сайта

2023 god mira i sozidaniya
000075 449049 big
2023 god mira i sozidaniya
banners 6

министерство образования

pravo by

pravo by

pravo by

 Glub
brsmsite

2

Скриншот 19.10.2018 105424

sm 1

mchs

лого

Screenshot 1

Screenshot 2

Соглашение о принятии cookies

Мы используем файлы cookies, чтобы обеспечить вам наилучшую работу на нашем веб-сайте. Продолжая использовать сайт, вы даете согласие на использование файлов cookies

Соглашение

У цэнтры вёскі Кішы ў 1967 г. пастаўлены помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пазней быў устаноўлены новы помнік, які выдзяляецца сярод помнікаў, устаноўленых на цэнтральных сядзібах раёна і ўяўляе сабой трохбаковую стэлу. На фасадзе – фігура воіна з аўтаматам. Наверсе – барэльефы мірных жыхароў.         

На помніку надпіс «Светлай памяці аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны». Па баках – шыльды са “Спісам грамадзян СВК “Свіла”, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

На плітах - імёны загінуўшых воінаў з вёсак Баяры, Гадзішча, Дабрэзіна, Лепляне, Мазнева, Маргі, Кішы, Перадолы, Прапелеўшчына, Свіла-1, Свіла-2, Перавоз, Цінаўка, Якубаўшчына. Усяго 121 імя.

кішы

 

 

У цэнтры г.п.Падсвілле, у скверы, знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У ёй пахаваны 101 воіні 11 партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г. на тэрыторыі былога Пліскага раёна. Імёны 62-х вядомы, 50 – невядомыя. Сярод пахаваных і астанкі юнага партызана брыгады “Кастрычнік” Васі Мармашова.

 

У 1962 годзе  на брацкай магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна, які трымае вянок. Аўтар помніка невядомы. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4061”.

 

Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў  ад 27.12.1990 № 348 брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г.п.Падсвілле ўнесена ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

 

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2020 года №13 зацверджаны праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Брацкая магіла”ў гарадскім пасёлку Падсвілле.

падсвілле

 

 

Рымдзёнак Максім Ігаравіч, 16 год