График проведения «Родительских Несобраний»
Третья республиканская молодежная ярмарка вакансий
УРОВЕНЬ САМОСТОЯТЕЛЬНОСТИ, К КОТОРОМУ СЛОЖНО БЫТЬ ГОТОВЫМ В 17 ЛЕТ
Единый день инспектора ИДН
План проведения мероприятий, объединений по интересам,...
Уроки Памяти, посвященные трагедии в деревне Хатынь
Марафон "Глубоччина: 85 лет истории и достижений"

Меню сайта

izobrazhenie viber 2024 04 08 15 14 59 955
000075 449049 big

ярморка вакансий

banners 6

министерство образования

 Glub
brsmsite

2

unnamed 1

Скриншот 19.10.2018 105424

sm 1

mchs

лого

БезымянныйСамы цікавы чалавек у маім жыцці – гэта мой дзядуля Валянцін Паўлавіч Сівіцкі. Мой дзядуля – кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, былы брыгадзір комплекснай брыгады “ПМК-48”. Жыве ён ў невялікай вёсцы Дабрэзіна.

Біяграфія майго дзядулі зусім не простая. Нарадзіўся ў 1937 годзе. У чэрвені 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна, якаяпагрукала ў кожны дом, прынесла бяду, закранула лёсы многіх сем’яў…
Дзядулю было ўсяго 4 гады, калі пачалася вайна.Ён са сваёй матуляй і малодшым братам Канстанцінам хаваўся ад куль і снарадаў у склепе, ад немцаў – у лесе. “Немцы прыязджалі часта. Заходзілі ў хату і гаварылі: “Матка, брод, матка, шпік”. Хадзілі па ўсіх хатах. Памятаю, як першы раз немцаў убачыў: гулялі мы з дзецьмі на вуліцы, а тут немцы на матацыклах прыехалі, ды да дзядзькі Мікіты ў двор, курэй лавіць. Мы папужаліся, але дамоў не пабеглі, цікава нам было, стаялі і глядзелі,” – апавядае дзядуля.

Больш за ўсё мяне ўразіла гісторыя, якую расказаў дзядуля аб тым, як ён хацеў сцягнуць нямецкі кулямёт. Цераз парог хаты ледзь перацягнуў, а далей – ужо сілы не было. Немец глядзеў-глядзеў на яго, усміхнуўся і… пачаставаў цукеркамі. І да сённяшняга часу ў дзядулі захавалася невялікая нямецкая рыдлёўка. Памятае ён і баі, якія адбываліся ля вёскі Дабрэзіна. Аднойчы партызаны даведаліся, што ў вёсцы знаходзяцца немцы і вырашылі іх разбіць. Моцна трашчалі кулямёты і рваліся снарады. Спачатку маці пасадзіла дзяцей на падлогу, а потым асколак снарадазастраў у некалькіх сантыметрах у падлозе. Тады маці разам з дзецьмі перабралася ў склеп. Бой ішоў увесь дзень, а праз некаторы час яны даведаліся, што 5 жыхароў вёскі Дабрэзіна былі расстраляны фашыстамі за сувязь з партызанамі.

Пасля вайны вучыўся ў Яловіцкай пачатковай школе, скончыў Перадольскую сямігодку, сумленна, шчыра адпрацаваў у “СУ-3”, Пліскім “МСО”, “ПМК-48” (такія розныя назвы мела будаўнічая арганізацыя) з 1960 па 1995 год. Людзі  таго пакалення выхаваны на традыцыях продкаў, сваёй веры, якая ставіць уперадзе ўсяго працу. Такфарміраваўся народ нашага краю, і людзі таго часу з гумарам і гордасцю гавораць пра сябе, што яны такія ж, як усе, толькі “асаблівага гатунку”.

Не пералічыць дыпломаў і грамат, якія за свой вялікі працоўны стаж атрымаў мой дзядуля. У яго безліч ганаровых грамат за высокія вытворчыя паказчыкі. У 1966 годзе ўзнагароджаны дыпломам “Залатыя рукі”, у 1983 годзе яму прысвоена званне “Ветэран працы”, у 1985 годзе – “Лепшы будаўнік Віцебскага аблміжкалгасбуд”. Ёсць у яго і медалі: “За доблесную працу у адзначэнне 100-годдзя з нараджэння У.І.Леніна”, “Ветэран працы” (1985), знакі “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” (1973, 1975 гг). Найвышэйшым прызнаннем працоўных дасягненняў Валянціна Паўлавіча стаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, які ён атрымаў у 1977 годзе. Неаднаразова дзядуля заносіўся на Дошку гонару.

На пытанне, за што ўсё ж адзначылі яго такімі высокімі ўзнагародамі, дзядуля паказвае свае рукі і ціха гаворыць: “За працу, за працу!”

Я думаю, што гэтыя словы трэба зоркамі запаліць у нашым небе, бо мы, маладое пакаленне, забываем, што толькі праца – галоўнае ў нашым жыцці пасля здароўя родных і блізкіх, што толькі праца – крыніца багацця і магутнасці дзяржавы.

Сярод нас яшчэ жывуць героі тых дзён, таварышы нашых бацькоў і дзядоў, якія проста працавалі, проста весяліліся, проста любілі. Проста жылі і не задумваліся над тым, што яны героі працы. З гэтага складалася іх жыццё.

Дзядуля выхаваў двух дзяцей: Любоў і Віктара, мае 4-х унукаў і 3-праўнукаў.

Пачэснае месца ў доме займае гармонь-двухрадка. Дзядуля заўсёды хоць некалькі хвілін знаходзіць час для музыкі, асабліва любяць танчыць пад яго гранне праўнучкі Ксюша і Віталіна.

Мой дзядуля – заўзяты пчаляр. Ён устае разам з сонцам. Як сапраўдны гаспадар, абыходзіць свае вуллі і частуе родных і знаёмых бурштынавым мёдам. А яшчэ ён адмысловы рыбак. Шолах вершалін і скрып дрэў над ракой… зараснікі аеру… човен… усплёск вёслаў – і асалода ад спаткання з прыродай.

“Для мяне самыя шчаслівыя дні, калі прыязджаюць дзеці, унукі, праўнукі. Каб толькі здароўе, каб усё было добра,” – кажа дзядуля.

Вось такі ён сціплы, сумленны, добразычлівы чалавек. Лепшы працаўнік, лепшы бацька, лепшы дзядуля, «кавалер», ды яшчэ які! Таму і сёння нясе гэтыя званні і сапраўды годны іх.

Ганна Сівіцкая