• header-2.jpg

Занятак 1

Дата правядзення: 25 жніўня 2018 года

Форма правядзення: семінар

Тэма: Інструктыўна-метадычная нарада “Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па прадметах гуманітарнага цыкла ў 2018/2019 навучальным годзе”

Мэта: якаснае асваенне педагогамі нарматыўна-прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па прадметах гуманітарнага цыкла

Парадак правядзення:

1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства Рэспублікі Беларусь “Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова ” і “Беларуская літаратура” ў 2018/2019 навучальным годзе”.

Кіраўнік МА Т.І.Пасюк

2. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства Рэспублікі Беларусь “О преподавании учебных предметов “Русский язык” и “Русская литература” ў 2018/2019 навучальным годзе”.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Н.А. Рэдзька

3.Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства Рэспублікі Беларусь “Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі”.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры А.А.Рудак

Занятак 2

Дата правядзення: 21 снежня 2018 года

Форма правядзення: семінар-практыкум

Тэма. Сучасныя дыдактычныя падыходы да развіцця творчых здольнасцяў вучняў на ўроках гуманітарнага цыкла.

Мэта: вызначэнне шляхоў рэалізацыі да творчых здольнасцяў вучняў.

Парадак правядзення:

Тэарэтычны блок

1. Сутнасць азначэння “творчыя здольнасці”. Сучасны стан і праблемы развіцця творчых здольнасцяў вучняў.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры В.А.Панфілка

2. Нестандартныя формы навучання як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры М.Л.Буката

3. Творчыя заданні як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры В.К.Сівіцкая

Практычны блок

Распрацоўка рэкамендацый па рабоце з высокаматываванымі і слабапаспяавючымі навучэнцамі.

Занятак 3

Дата правядзення: 15 сакавіка 2019 года года

Форма правядзення: ярмарка ідэй

Тэма. Рэалізацыя міжпрадметных сувязей на ўроках гуманітарнага цыкла з мэтай павышэння моўнай культуры

Мэта: вызначыць шляхі рэалізацыі міжпрадметных сувязей на ўроках гуманітарнага цыкла; актывізаваць дзейнасць настаўнікаў па рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей.

Парадак правядзення:

Тэарэтычны блок

1. Паняцце, значэнне і функцыі міжпрадметных сувязей.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Т.І.Пасюк

2. Міжпрадметныя сувязі як умова аптымізацыі адукацыйнага працэсу і зніжэння нагрузкі вучняў.

настаўніцабеларускай мовы і літаратуры М.Л.Буката

3. Інтэрактыўны ўрок як адна з форм рэалізацыі міжпрадметных сувязей

Настаўніца рускай мовы і літаратуры В.А.Панфілка

Практычны блок

1. Наведванне ўрокаў па тэме.

2. Абмеркаванне і аналіз наведаных урокаў.

Занятак 3

Дата правядзення: 16 мая 2019 года года

Форма правядзення: творчая майстэрня

Тэма. Бесперапынная адукацыя педагогаў – ключ да поспеху вучня і настаўніка на ўроку.

Мэта: садзеянне развіццю асобы педагога, вывучэнне асноўных накірункаў дзейнасці педагогаў па развіцці прафесійнай пазіцыі.

Парадак правядзення:

Тэарэтычны блок

1. Творчая справаздача па тэме самаадукацыі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Т.І.Пасюк

2. Прэзентацыя дыдактычнага матэрыялу і ЭСН настаўніцы беларускай мовы і літаратуры В.А.Панфілка.