Внимание, родители! Видеофильм "Не оставляйте детей одних"
Акция "Белгосстрах - детям!"
Дорогами памяти и мужества…
Круглосуточный оздоровительный лагерь «Родничок» приглашает...
Школьный тур ученических исследовательских работ
Единый день информирования «ШАГ» «О духовных и нравственных...
О завершении 2020/2021 учебного года

Мы прапануем Вам падарожжа па старонках гісторыі Падсвільскай сярэдняй школы. Людзі цікавяцца гісторыяй свайго роду, збіраюць звесткі пра сваіх продкаў, так і настаўнікі, вучні павінны ведаць радавод сваёй “alma mater”.

Школа... Яна заўсёды маладая, бадзёрая, заўсёды шуміць галасамі дзяцей, купаецца ў гэтай энергіі жыцця, аддае цяпло сваіх сцен.

Школа – крыніца невычэрпнага натхнення, спрэчак і праблем, кампрамісаў, памылак і пераадоленняў, поспехаў, дасягненняў, задач і рашэнняў. Гэта цэлае жыццё...

Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора ад 18 мая 1921 года тэрыторыя Заходняй Беларусі адышла да Польшчы. Мы пачалі называцца “крэсамі ўсходнімі” (усходнімі ўскраінамі).

Паколькі чыгуначная станцыя Падсвілле мела важнае стратэгічнае значэнне, тут быў размешчаны корпус аховы памежнікаў, бо ў 30 кіламетрах праходзіла мяжа з Усходняй Беларуссю.

Інтэнсіўна пачалася забудоўка пасёлка. Першымі былі пабудаваны  казармы для польскага ваеннага лагера. Адначасова будаваліся дамы для польскіх афіцэраў. Згодна перапісу насельніцтва  1930 года, Падсвілле было польскай хутарской вёскай, у якой пражывала 59 чалавек.

Новая пяцікласная школа для дзяцей польскіх афіцэраў, падначаленых і грамадзянскага насельніцтва паўстала ў Падсвіллі 22 верасня 1935 года. Вучылі дзяцей на польскай і беларускай мовах.

Першым дырэктарам Падсвільскай школы быў Лебедзеў Сідар Маркавіч.

У 1939/1940 навучальным годзе ў школе ўсяго было тры класныя пакоі і дзеці займаліся ў дзве змены. У школе заняткі праводзілі на роднай мове, адначасова вывучалі і рускую мову.

З успамінаў першай піянерважатай Лебедзевай Ганны Маркаўны: “У той час у школе працавала 5-6 настаўнікаў, ні ў аднаго з іх не было вышэйшай педагагічнай адукацыі. Працаваць у школе было цяжка: падручнікаў было мала, наглядных дапаможнікаў увогуле не было, шмат чаго прыходзілася завучваць на памяць. І ў школе адразу былі адменены ўрокі рэлігіі.”

У час Вялікай Айчыннай вайны настаўнікі Падсвільскай школы разам з дырэктарам пайшлі ў партызаны. У час ваенных дзеянняў Лебедзеў Сідар Якаўлевіч загінуў.

Але ж школа працавала.  Заняткі вёў настаўнік Парчынскі, які жыў на станцыі Падсвілле. Ён выкладаў нямецкую мову, гісторыю Беларусі, пісалі беларускі тэкст лацінскімі літарамі.

Праўда, толькі адзін год ішлі заняткі ў Падсвільскай школе, потым немцы яе закрылі, бо тут быў умацаваны гарнізон. Працавалі школы ў Свіле,  Яловіках.

Пасля вызвалення тэрыторыі Глыбоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Свільская школа (але з забітымі дошкамі вокнамі, амаль без мэблі, без падручнікаў і сшыткаў) стала працаваць у звычайным рэжыме.

А з 1945 года на базе Свільскай сямігадовай школы была адкрыта Падсвільская сярэдняя школа.

Вайна закончылася, колькасць дзетак павялічвалася, і маленькая Свільская школа не магла змесціць усіх жадаючых. Таму ў 1945/ 1946 навучальным годзе заняткі пачаліся ў Падсвіллі, у былым будынку польскай школы.

У  1945/1946 навучальным годзе дырэктарам  школы была Тлехуч  Вольга  Кузьмінічна. У пасведчанні ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны значыцца, што Тлехуч Вольга Кузьмінічна прымала ўдзел у ваенных дзеяннях у час Вялікай Айчыннай вайны з 4 чэрвеня 1942 года па 7 ліпеня 1944 года ў якасці сувязной партызанскай брыгады Дубава.

З  1946/1947 навучальнага года дырэктарам  школы быў назначаны Латышаў Іван Ціханавіч, а Тлехуч Вольга  Кузьмінічна працавала  завучам.

У 1947/1948 навучальным годзе адбыўся першы выпуск.

З 1947/1948 навучальнага года дырэктарам школы быў назначаны Васькевіч Міхаіл  Раманавіч. З 1947 па 1952 год працаваў дырэктарам нашай школы.

Падсвілле. Гэты пасёлак стаў малой радзімай для сотні абдзеленых бацькоўскай ласкай дзяцей-сірот. Менавіта тут на працягу двух дзясяткаў гадоў – з 1945 па 1964 год – і функцыяваў Пліскі дзіцячы дом. Усе яны выпускнікі Падсвільскай сярэдняй школы.

Па-рознаму склаўся лёс былых выхаванцаў Пліскага дзіцячага дома. У кожнага з іх свой лёс, свая дарога ў жыцці. Галоўнае, яны не згубіліся ў яе лабірынтах, знайшлі сваё месца ў грамадстве, сваёй добрасумленнай працай поўнасцю аддалі дзяржаве пазыку за дзяцінства, за клопат аб сіротах. І такое можна сказаць пра кожнага выхаванца Пліскага дзіцячага дома, сярод якіх ёсць і генерал, і ганаровы працаўнік юстыцыі, урачы і педагогі, працаўнікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

1945 па 1955 гг. школа выпусціла 116 вучняў. Чацвёра з іх атрымалі залатыя медалі, шасцёра – срэбныя.

DSCN8351

У 1952/1953 навучальным годзе дырэктарам школы быў назначаны Лісічонак Міхаіл Цярэнцьевіч, які працаў ў ёй да 1965 года.

Рос пасёлак, больш і больш ішло дзяцей у школу. І вось у 1959/1960 навучальным годзе заняткі пачаліся ў новым трохпавярховым будынку.

Настаўнікі Падсвільскай школы ў той цікавы і цяжкі час паспявалі многае: кожны, акрамя асабістай вучэбнай нагрузкі, павінен быў праводзіць агітацыйна-масавую работу, чытаць лекцыі і даклады для насельніцтва, праводзіць гутаркі на даму, выпускаць баявыя лісткі... Такі быў той час – час агітацыі і прапаганды.

У  1965 годзе дырэктарам  школы быў назначаны Мілешка Іван  Аляксандравіч, які кіраваў  школай да 1986 года. Спачатку пасля заканчэння Глыбоцкага педвучылішча працаваў настаўнікам зябкаўскай сямігадовай школы. З сакавіка 1953 па жнівень 1953 працаваў у Пліскім райАНА. Потым з верасня 1958 па жнівень 1961 – інспектарам агітацыі і прапаганды Пліскага РККПБ. Іван Аляксандравіч адрозніваўся незвычайнай працаздольнасцю, уменнем захапіць калектыў новымі цікавымі ідэямі. Ён быў чалавекам высокай эрудыцыі, таленавітым педагогам, адукаваным кіраўніком і на рэдкасць сціплым, незвычайна чуйным і добрым чалавекам. А з другога боку, строгі, прынцыповы, адказны і справядлівы чалавек, ён з’яўляўся ў свой час ідэальным узорам савецкага настаўніка. Вучні, іх бацькі і калегі-настаўнікі з павагай заўсёды ўспамінаюць Івана Аляксандравіча, а яго ўрокі былі надзвычай глыбокімі і перадавымі па сваёй тэхналогіі.

Увогуле, з 1965 – 1975 гады былі самымі ўраджайнымі на выпускнікоў. У класах вучылася па 40 вучняў. За гэты перыяд школу закончылі 580 вучняў, з іх 13 атрымалі залатыя медалі, 4 срэбныя.

Колькасць жыхароў пасёлка расла з кожным годам, расла і колькасць дзетак, заняткі ў школе былі арганізаваны ў дзве змены. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынку. Так Падсвільская школа падышла да адкрыцця новай старонкі сваёй гісторыі. І гэты дзень настаў...

У 1986/1987 навучальным годзе заняткі пачаліся ў новым будынку.

У новы будынак школы – з новым дырэктарам, з 1986 па 1998 год нашу школу ўзначальвала Сівіцкая Вольга Уладзіміраўна.

DSCN8354

У 1988-ым годзе быў адкрыты музей-пакой народнай мастацкай творчасці ў гонар 100-годдзя са дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Заснавальнікам і кіраўніком музея быў настаўнік ПВП і гісторыі Папкоў Валерый Якаўлевіч.

З 1994 года музей узначальвае настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі Сауліч Людміла Іванаўна, які ў 2004 годзе быў перайменаваны ў краязнаўчы. Дзякуючы намаганням настаўніцы, музей папоўніўся шматлікімі экспанатамі. У тым ліку самымі каштоўнымі – карцінамі і дыванамі Язэпа Драздовіча.

У 1998 годзе на змену Сівіцкай Вользе Уладзіміраўне дырэктарам назначаецца Генеральчык Лідзія Іванаўна, завучам застаецца Маліноўская Святлана Антонаўна.

За гады свайго існавання наша школа неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі, Дыпломамі, спартыўнымі кубкамі.

З 2016 года кіраўніком школы назначана настаўнік гісторыі Сауліч Людміла Іванаўна, якая валодае арганізатарскімі здольнасцямі, стымулюе творчую ініцыятыву педагогаў і вучняў. На працягу некалькіх гадоў установа адукацыі ўваходзіць у склад лепшых устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна.

Шмат выпускаў адбылося за гэты час. Шмат вучняў аб сярэдняй адукацыі атрымалі атэстаты. Каля 2-х тысяч. Колькі прафесій атрымана імі? Дзе зараз многія з іх? Проста немагчыма такую статыстыку прывесці...Але ўсе разам яны складаюць вялікую “армію” былых вучняў Падсвільскай школы. Кожны з іх памятае свае незабыўныя школьныя гады, сваіх настаўнікаў...

Наша школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. І тымі, якія жывуць за дзясяткі і сотні кіламетраў ад сваёй школы, і тымі, якія жывуць побач, у нашым родным раёне і пасёлку, прыносячы карысць краіне сваёй працай.

Сярод нашых выпускнікоў ёсць вучоныя, урачы, кіраўнікі, юрысты, прадпрымальнікі, працаўнікі культуры.

Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч, выпускнік 1954 года - загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогіі раслін Цэнтральнага батанічнага сада НАН, доктар біялагічных навук, прафесар, член (акадэмік) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Хадасевіч Ігар Іосіфавіч, выпускнік 1978 года – палітычны саветнік у сакратарыяце спецыяльнага прадстаўніка Генеральнага сакратара ААН у г. Косава.

Жалнеровіч Ігар Мікалаевіч, выпускнік 1970 года – нейрахірург г. Мінск.

Ходулеў Васіль Іосіфавіч, выпускнік 1980 года – урач функцыянальнай дыягностыкі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі, доктар медыцынскіх навук, дацэнт.

Андрэйчык Юрый Мікалаевіч, выпуснік 1991 года – пераможца рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года – 2009”.

Макарскі Аляксей Тадэвушавіч, выпускнік 1995 года – акцёр тэатра “Лялька”.

Кохан Арцём Іванавіч, выбыў з 8 класса 11.02.1997 у Лужаснянскую гімназію для адораных дзяцей – першы беларус, які атрымаў залаты медаль на Міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы.

Якаўлеў Аляксандр Паўлавіч, выпускнік 1986 года – загадчык лабараторыі экалагічнай фізіялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Нацыянальнай Акадэміі навук.

Марозаў Алег Усеваладавіч, выпускні 1974 года – доктар біялагічных навук, дацэнт, дэкан лесагаспадарчага факультэта БДТУ.

Баравік Марыя Якаўлеўна, выпускніца 1965 года – член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

Жыццё працягваецца, змяняецца адно пакаленне на другое. На змену адным прыходзяць новыя педагогі.

 DSCN8352 DSCN8353