Внимание, родители! Видеофильм "Не оставляйте детей одних"
Акция "Белгосстрах - детям!"
Дорогами памяти и мужества…
Круглосуточный оздоровительный лагерь «Родничок» приглашает...
Школьный тур ученических исследовательских работ
Единый день информирования «ШАГ» «О духовных и нравственных...
О завершении 2020/2021 учебного года

DSCN8325“Вечным вандроўнікам” называюць на Беларусі Язэпа Драздовіча. У дваццатых-трыццатых гадах гэтага чалавека можна было сустрэць у розных кутках Заходняй Беларусі – Крэве, Гальшанах, Лідзе, Навагрудку, а ў саракавых-пяцідзесятых – на Міншчыне, Віцебшчыне. Але больш за ўсё вабілі мастака родныя мясціны – ваколіцы Глыбокага, Дзісенскі край. Тут ён быў свой, тут яго пазнавалі, клікалі проста і сардэчна – “наш дзядзька Драздовіч” (дэманструецца партрэт Язэпа Драздовіча, аўтар – Мікола Калакольцаў).

У засценку Пунькі, што на Галубіцкай пушчы, 14 кастрычніка 1888 года нарадзіўся Язэп Нарцызавіч Драздовіч (дэманструецца малюнак “Засценак Пунькі”). Будучы дарослым Язэп Нарцызавіч на кавалку палатна напісаў сваю дату нараджэння і падараваў Донату Пабятынскаму (дэманструецца кавалак палатна).

DSCN8324

Сям’я Драздовічаў не мела сваёй зямлі і вымушана была арандаваць яе, пераязджаючы амаль праз кожныя тры гады на новае месца. Калі Язэпу споўнілася два гады, памёр яго бацька. Жылося сям’і даволі цяжка. Хоць ён быў самы малодшы сярод пяці братоў, але працаваць даводзілася ўсім. Асабліва Язэп любіў ездзіць на начлег, пасвіць коней.

Праз нейкі час Язэп падасцца ў свет па навуку. Спачатку была вучоба ў Дзісенскай гімназіі, а ўвосень 1906 года Язэп Драздовіч прыехаў у Вільню і паступіў у мастацкую школу прафесара жывапісу І . Трутнева. Збываецца даўняя мара юнака – атрымаць мастацкую адукацыю.

 Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта ў 1832 годзе, па загадзе Мікалая І, Віленская малявальная школа стала адзінай навучальнай установай у краі, якая давала мастацкую адукацыю.

У школе будучы мастак атрымаў азы прафесійнай граматы і прайшоў студыю акадэмічнага маляваня і малярства. Чатыры гады навучання – гэта ўсе “акадэміі” Язэпа Драздовіча. У далейшым яго настаўнікамі стануць  прырода, прага да пазнання і ў значнай ступені інтуіцыя.

У гэты час Драздовіч робіць свае першыя самастойныя крокі ў мастацтве, стварае графічныя работы з краявідамі роднай Дзісеншчыны, дзе прайшло дзяцінства, афармляе вокладку “Беларускага календара на 1910 год” (дэманструецца вокладка).

На зыходзе 1910 года Я. Драздовіч прызываецца на вайсковую службу ў рускае войска. Два цяжкія гады муштры праходзяць у Саратаве. Потым курсы вайсковых фельдчараў, служба ў амбулаторыі.

 Ліхалецце Першай сусветнай вайны Язэп Драздовіч сустрэў у дзеючай арміі. Служыў ён у амбулаторыі фельчарам. Бывала так, што за адзін дзень прымаў па 500 пацыентаў.  Урэшце сам фельчар захварэў на брушны тыф. Два месяцы лазарэту, а потым – сямімесячны адпачынак з наведваннем радзімы. Неўзабаве зноў паклічуць вайсковыя дарогі. І ўсюды фельчар поруч з мастаком. Язэп і ў цяжкіх варунках ваенных нягодаў і клопатаў заўсёды ўлучаў хвілінку для творчасці, для самаадукацыі.

У 1914 годзе ў Вільні выходзіць першая кніга юнай паэткі Канстанцыі Буйло “Курганая кветка”, вокладку для якой аформіў Язэп Драздовіч. Замовіў афармленне кнігі яе рэдактар Янка Купала, які ў той час добра ведаў Драздовіча (дэманструецца вокладка).

Поўны надзей і спадзяванняў Язэп Драздовіч сустрэў першы Усебеларускі Кангрэс 1917 года. Пасля 7 гадоў салдацкай службы мастак вяртаецца дамоў. Маці і братоў знаходзіць на гаспадарцы ў Красоўшчыне, пад Германавічамі. Змены, якія неслі ідэі нацыянальнага адраджэння, адбіліся і на яго ўласным лёсе. Планаў шмат. І Драздовіч як мага хутчэй імкнецца рэалізаваць задуманае. На сваёй радзіме ён стварае бібліятэку для народа, аматарскі тэатр. 1 студзеня 1919 года ў Смаленку ствараецца Беларуская Сацыялістычная Рэспубліка. Драздовіч пераязджае ў Мінск і становіцца настаўнікам малявання ў сталічнай Беларускай вышэйшай жаночай школе, адначасова працуе ілюстратарам  у літаратурных  выдавецтвах і мастаком-дэкаратарам у Таварыстве беларускага мастацтва.

У Мінску Я. Драздовічам створана шмат малюнкаў да першага буквара (лемантара) Савецкай Беларусі. У сталіцы Драздовіч наведвае курсы беларускай мовы, гісторыі. Напэўна, і гэта акалічасць стала штуршком для больш глыбокага спазнання айчыннай мінуўшчыны. У выніку ўзнікае задума замалёўваць помнікі старажытнай драўлянай архітэктуры, прасачыўшы шлях яе развіцця ад простых буданоў да абарончых збудаванняў. Так з’явілася  серыя малюнкаў пад агульнай назвай “Тыпы старадаўняй беларускай будоўлі” - “Гарадзец”, “Стажар”, “Сігнальная вежа” ды іншыя (дэманструюцца серыя малюнкаў “Стажар”, “Гарадзец”, “Хаты-буданы”, “Сігнальная вежа”, “Гарадзецкая парога”).

Творчы неспакой, клопаты пра маці зноў клічуць Язэпа Драздовіча ў дарогу. І ён вяртаецца з Савецкай Беларусі на сваю Дзісеншчыну, якая, як і ўся Заходняя Беларусь, у выніку падзелу краіны паводле Рыжскага мірнага пагаднення, апынулася ў межах Польскай дзяржавы.

 Язэп Драздовіч рупна збірае экспанаты, каб папоўніць музей творамі народнага мастацтва. Займаецца раскопкамі гарадзішчаў, запісвае фальклор, стварае шматлікія альбомы замалёвак народнага побыту, адзення, прыладаў працы (дэманструецца альбом “Вясенныя песні Дзісеншчыны).

 У 1926 годзе, атрымаўшы невялікую грашовую дапамогу ад беларускага навуковага таварыства, едзе ў навукова-творчую экспедыцыю на Піншчыну, дзе стварае серыю малюнкаў-тыражоў сялян, народнай архітэктуры, запісвае народную лексіку для “Беларускага этнаграфічнага слоўніка”. На працягу наступных гадоў ён абышоў амаль усю Заходнюю Беларусь. Наведаў Трокі, Вільню, Меднікі, Крэва, Гальшаны, Ліду, Навагрудак, Любчу, Мір. Замалёўваў убачанае: легендарныя курганы і замчышчы, рэшткі славутых замкаў, выдатныя помнікі дойлідтва (дэманструюцца малюнкі з альбомаў “Наваградак”, “Гальшанскі замак”, “Лідскі замак”, “Мірскі замак” . 

У 1924-1926 гадах працуе выкладчыкам малявання ў Глыбоцкай школе. Стварае альбом “Глыбокае” (дэманструюцца малюнкі).

 У 1927-1930 гадах працуе ў Радашковіцкай і Навагрудскай беларускіх гімназіях. У 1927 годзе заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай гімназіі.

У 1931-1939 гадах – вандроўны мастак. Ён вандраваў ад вёскі да вёскі і распісваў дываны. У нашым музеі вы бачыце такія дываны (дэманстрацыя дываноў “У свеце жывёл”, “ З новаю дарогаю”, “Дзве дзяўчыны на мастку”).

А зараз паслухайце верш Івана Волкава “І пасвятлее ў хатах нашых”:

Дзядуля з кайстрай за плячымаDSCN8323 копия

Да нас аднойчы завітаў.

Стары, абвёў усіх вачыма,

Пажытак свой з плячэй ён зняў.

“А вось і я, дзень добры ў хату,

Дыван прасілі распісаць?”-

Сказаў, руку паціснуў тату,

“Сядай, Язэпка, што ж стаяць...”

“Спярша паснедай,- кажа маці,

З грыбамі поліўка, бліны,

І знойдзем кубак квасу у хаце,

Бо чым багаты, рады мы”.

Паснедаў майстар і за справу:

Распяў на раму палатно,

Тварыў ён дзіва, стаў на лаву,

І расчыніў у сад акно.

На палатне заззяла сонца,

Узняўся бор густой сцяной,

Рака журчыць, журчыць бясконца

І неба светлае над ёй.

Мастак здаволен! Вось арнамент

Зраблю з цюльпанаў па кругу,

Адсюль яшчэ разок заглянем,

Як скочу, адпачыць змагу.

Здаецца ў хаце пасвятлела,

У захапленні ўсё кругом,

Гамоніць тут дзяўчынка Нэла

З дзядулем добрым мастаком:

Дзе фарбы браў, як іх разводзіць?

І пэндзаль ёй дае мастак –

Табе жыць вечна ў народзе,

Язэп Драздовіч – наш зямляк.

Язэп Драздовіч першым з мастакоў Заходняй Беларусі звярнуўся да вобраза беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Шмат работ Язэпа Драздовіча прысвечана мінуламу Беларусі: “Песня Баяна”, “Выгнанне палачанамі нялюбага князя”, “Пярсцёнак Усяслава Чарадзея”, “Пажар Гарадзішча”. Унашым музеі ёсць работа “Зачараваны замак”, гэта апошняя работа Драздовіча.

Язэп Драздовіч – пачынальнік касмалагічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Праз ўсё жыццё ён пранёс вялікую прагу спазнання Сусвету. У сваіх жывапісных касмалагічных творах мастак падкрэслівае адзінства прыроды, чалавека і мастацтва. У многіх творах на касмалагічную тэму пазнаюцца зямныя краявіды – курганы, валатоўкі, - якія мастак на зямлі пехам перамераў уздоўж і ўпоперак ( дэманструюцца малюнкі “На процілеглым баку месяца”, “Горад на Марсе”, “Жыццё на месяцы”, “Жыццё на Сатурне”).

Пасля далучэння ў 1939 годзе заходняй Беларусі да БССР Язэп Драздовіч нейкі час жыве і працуе настаўнікам у мястэчку Лужкі. Нашэсце нямецка-фашыскіх захопнікаў прыпыніла дзейнасць Драздовіча. Але не спыніла яго творчасці. І ў гэтыя страшныя гады ён знаходзіць сілы адгукнуцца на падзеі вайны. У сваіх творах свядома звяртаецца да гераічнай гісторыі Беларусі, да вобразаў полацкіх князёў. Піша пранізлівае, поўнае роздуму і  філасофскага гучання палатно “На руінах”, на гэтым палатне мы пазнаем самога мастака ў сталым веку, з торбаю за плячыма і скрыпачкай у руках, якая здаецца нараджае самотную жалобную мелодыю, рэквіем зруйнаванай Радзіме.

Пасля вайны Язэп Драздовіч працуе мала. Гады не тыя, ды і здароўе падарванае. Маляваныя дываны былі асноўным заробкам. Зрэдку пісаў краявіды, партрэты.

Людцы, дзякуй за хлеб,

Вы мяне шанавалі.

Я – Драздовіч Язэп,

Вы пазналі?

Задыхаўся і слеп,

Бо тварыў апантана.

Я – Драздовіч Язэп,

Што маё захавана?

Так мяне не стае –

Голаў хіліце нізка?

А карціны мае

Каля сэрцайка блізка?

Я – нічый.  Без патрэб

Па Ляплянях блукаю,

Я – Драздовіч Язэп,

Я шапчу, я гукаю:

- Людцы, дзякуй за хлеб,

Абавязан вам хлебам

Я – Драздовіч Язэп,

Не адзіны пад небам.

Габелен сінявы –

Колькі таленту, Божа!

Я вас помню, а вы?

Успанянеце можа...

                                                                                                                                    / А. Жыгуноў/

Памёр мастак 15 верасня 1954 года ў Падсвільскай бальніцы. Пахалі яго на могілках у в. Ліпляне, непадалёк ад роднага засценка Пунькі.

DSCN6646 DSCN6647 DSCN6648

DSCN6658 DSCN6659 копия

DSCN8329 DSCN8334

DSCN8336 DSCN8337